Авторизация
 

Дзяржкантроль

Шмат парушэнняў

Сёлета ў студзені-лютым дзяржкантроль вобласці праверыў Дубровенскае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання, дзе выяўлена мноства парушэнняў пры аказанні бытавых паслуг, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, вядзенні бухгалтарскага ўліку, скажэнне статыстычнай справаздачнасці. Адзначана скарачэнне колькасці відаў аказваемых паслуг і зніжэнне аб’ёмаў. Парушаліся тэрміны выплаты заробку. Не выкананы сацыяльныя стандарты па абслугоўванні насельніцтва аграгарадкоў. Летась не было выездаў у буйныя населеныя пункты. Груба парушаліся санітарныя нормы і правілы ў цырульнях і пральнях, пры абслугоўванні спажыўцоў. Не арганізавана належнае захоўванне прынятых у рамонт рэчаў. Не ўстаноўлена абсталяванне коштам 44,1 млн. рублёў, купленае за бюджэтныя сродкі з 2006 па 2010 год. У гаспадарчы абарот не ўцягваліся пустуючыя памяшканні. Былі асобныя выпадкі перабольшвання межавых тарыфаў на паслугі па рамонце абутку.

РКБА было даручана прыняць меры па павелічэнні аб’ёмаў бытавых паслуг і выкананні прагнозных паказчыкаў 2011 года, фінансаваму аддзелу райвыканкама—адшукаць сродкі на набыццё аўтамабіля для абслугоўвання вяскоўцаў, аднак гэтыя патрабаванні не забяспечаны.

Дубровенскаму райвыканкаму накіравана інфармацыя для рэагавання і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Выкарыстанне транспарту

Кантрольныя мерапрыемствы сведчаць, што асобныя кіраўнікі арганізацый не захоўваюць патрабаванні заканадаўства па абавязковай праверцы спідометраў службовых аўтамашын. За гэта дзве ўстановы Сенненскага раёна аштрафаваны на 420 тыс. рублёў кожная.

Рамонт тэхнікі

У пачатку сакавіка правераны 4 сельгасарганізацыі Сенненскага раёна па падрыхтоўцы да вясенніх палявых работ. Выяўлена адставанне ад графіка рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, завышэнне аператыўнай інфармацыі па яе гатоўнасці. Не ўсюды хапала насення зерневых і зернебабовых, кукурузы, яравога рапсу і шматгадовых траў. Не захоўвалася навукова-абгрунтаваная структура пасяўных плошчаў, у шэрагу гаспадарак не распрацаваны планы прымянення тукаў. Нізкімі тэмпамі вывозіліся арганічныя ўгнаенні.

Матэрыялы праверкі накіраваны для выпраўлення сітуацыі і рэагавання ў камітэт па сельскай гаспадарцы.

Новы парадак не ўкараняецца

У вобласці дзейнічае 25 кінапрадпрыемстваў. Летась памяняўся характар іх падтрымкі. Цяпер сродкі выдзяляюцца зыходзячы з аб’ёмаў выдаткаў, неабходных для дзейнасці, а таксама атрымліваемых даходаў. Вось толькі гэты новы парадак фінансавання не ўсюды ўкаранёны. Напрыклад, у Лепельскай райкінавідэасетцы нарматыў дзейнічае з верасня мінулага года, у Міёрскай кінавідэасетцы—з лістапада, у Полацкай—з канца снежня. Замест нарматыву фінансавай забяспечанасці на адзін кінапаказ у Гарадоцкім, Ліёзненскім, Міёрскім, Ушацкім і Шаркаўшчынскім раёнах даведзена сума бюджэтных асігнаванняў кінавідэапрадпрыемствам і колькасць паказаў. У васьмі прадпрыемствах замест памяншэння фінансавання зменшана колькасць паказаў.

Нарматыў бюджэтнага забеспячэння на адзін кінапаказ ва ўсіх раёнах карэкціраваўся, яго велічыня ў кожным свая. У выніку кінапаказы былі стратнымі. Не аналізуюцца вынікі пракату кінафільмаў, у тым ліку замежных.

Камітэт дзяржкантролю вобласці запатрабаваў прааналізаваць нарматывы забеспячэння культурнай дзейнасці, праверыць абгрунтаванасць разлікаў дзейнасці кінапрадпрыемстваў.

Крымінал

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах аднаго дырэктара таварыства з дадатковай адказнасцю з Чашнікаў, які шляхам унясення ў падатковыя дэкларацыі фальсіфікаваных звестак не заплаціў падаткі больш чым на 60 млн. рублёў. Судовая справа чакае кіраўніка аднаго з аршанскіх прыватных прадпрыемстваў, які таксама занізіў падатковую базу і не заплаціў падаткі на значную суму.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 963
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 527
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта