Авторизация
 

Дзяржкантроль

Маніторынг гандлю

Дзяржкантроль у студзені правёў маніторынг у гандлёвых аб’ектах Браслаўскага райпа па наяўнасці тавараў асартыментнага пераліку, захаванні правілаў гандлю, санітарных норм. Выяўлена, што няма дакладнай сістэмы работы з таварнымі рэсурсамі: ва ўсіх 10 магазінах не захоўваўся асартыментны пералік. У продажу не было яек, цукру, абаранкаў, вяндліны, дражджэй, недастаткова завезена малочнай і пладоваагароніннай прадукцыі, рыбных прэсерваў, дзіцячых кансерваў і іншага. Работнікі асобных магазінаў заяўкі на шэраг тавараў і не падавалі. Не ўсюды быў воцат айчыннай вытворчасці пры наяўнасці імпартнага.

 

У большасці гандлёвых прадпрыемстваў не захоўваліся санітарныя нормы: хлеб у гандлёвых залах размешчаны ля падлогі, некаторыя тавары з-за адсутнасці неабходных умоў у складскіх памяшканнях размяшчаліся ў гандлёвых залах на падлозе. Выяўлены беляшы і хот-догі з закончанымі тэрмінамі годнасці. У шэрагу магазінаў не было агародніны — бульбы, буракоў, цыбулі і морквы, нібыта, з-за адсутнасці попыту.

 

Шмат прэтэнзій прад’яўлена да магазінаў №65 у Відзах (няспраўная ахалоджваемая вітрына), №41 у Опсе, у вёсках Ахрэмаўцы, Мількі, Цяцеркі, №44 у    г. п. Друя.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 20 чалавек.

 

  Спажывецкі рынак

Сітуацыя на спажывецкім рынку пад пастаяннай увагай дзяржкантролю. У 2011 годзе правераны 229 гандлёвых аб’ектаў, ва ўсіх выяўлены парушэнні: у 70,7% не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, у 59,4% парушаліся санітарныя нормы і правілы, у 41,5% — пакупнікам не была прадстаўлена неабходная інфармацыя, у 32,8% — не захоўваўся асартыментны пералік, у 13,5% —прэтэнзіі да парадку водпуску тавараў і разлікаў з пакупнікамі.

 

За работай магазінаў няма кантролю, бо ёсць выпадкі неафармлення цэннікаў, завышэння цэн. Больш таго, парушэнні ў спажывецкай кааперацыі маюць масавы і ўстойлівы характар. У магазінах Дубровенскага райпа забаронена рэалізацыя 64 найменняў тавараў на 2,3 млн. рублёў з закончанымі да 6 месяцаў тэрмінамі годнасці. Нярэдка вітрыны ў гандлёвых залах пустыя, а праходы загрувашчаны каробкамі з таварам, няспраўныя ці ў антысанітарным стане халадзільныя вітрыны. Беспарадак у падсобных памяшканнях. Як вынік, масавае прыцягненне да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці работнікаў гандлю.

 

Дзяржаўная падтрымка дазваляе развівацца бытавому абслугоўванню на вёсцы, аднак і тут прэтэнзіі да якасці. Вяскоўцам не прадастаўляюцца дробныя паслугі непасрэдна на месцах, невялікі іх пералік, дрэнна арганізаваны збор заявак, асабліва сярод пажылых, не практыкуецца дастаўка заявак на дом заказчыкам. Прэтэнзіі па гэтых і іншых напрамках прад’яўлены да КУПБА “Полацкрайбыт”.

Па выніках праверак гандлёвай дзейнасці сферы гандлю і паслуг за мінулы год у вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 490 чалавек, да дысцыплінарнай — 378, у тым ліку 10 звольнена.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 541
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 175
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 123
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта