Акцыя “Альтэрнатыва”

5 жніўня ў раёне стартавала абласная акцыя “Альтэрнатыва”. З гэтай нагоды прайшла сустрэча ў раённым аддзеле ўнутраных спраў з асобамі, якія адбылі пакаранні ва ўпраўленчых установах. Яе адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. Ён зазначыў, што задачай акцыі з’яўляецца зніжэнне злачыннасці шляхам стварэння ўмоў для жыцця без правапарушэнняў. Намеснік начальніка РАУС А. П. Чапулёнак гаварыў пра рост рэцыдыўнай злачыннасці, па гэтай прычыне ў раёне сёлета ўжо ўзбуджаны 4 крымінальныя справы.

Начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Т. М. Рымша звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на магчымасці працаўладкавання і атрымання матэрыяльнай падтрымкі пасля вяртання з месц зняволення. Не выключана перанавучанне, перасяленне ў сельскую мясцовасць з выдзяленнем жылля і пад’ёмных.

На акцыі выступілі начальнік аддзела па справах моладзі Д. У. Радзіхоўскі, памочнік пракурора С. С. Галімбоўскі. Былі словы і ў адказ. Адзін з нядаўна вярнуўшыхся са няволення адзначыў, што ён звяртаўся за дапамогай, але да яго не прыслухаліся. Ён сам знайшоў сабе працу, вырашыў усе жыццёвыя праблемы. А ўвогуле кожны павінен адказваць за сябе сам. Той, хто зведаў турму, вяртацца туды не жадае. А больш увагі трэба звяртаць на моладзь, якая яшчэ не “абпяклася” на ўласных памылках.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.