Госконтроль о субсидии и жилье
gazeta 18-07-2019, 08:30 853 На ВіцебшчынеНаколькі эфектыўна ў вобласці расходуюцца сродкі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на выкананне мерапрыемстваў па стымуляванні працоўнай актыўнасці беспрацоўных прааналізавалі ў камітэце.
Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці прадугледжана дзяржаўная падтрымка ў выглядзе субсідый. Абавязковая ўмова яе атрымання – больш за шэсць месяцаў дзейнасці ІП на працягу 12 месяцаў з дня рэгістрацыі. Аднак часцей за ўсё, атрымліваючы бюджэтныя сродкі, грама- дзяне прадпрымальніцкую дзейнасць не ажыццяўляюць, падаткі ў бюджэт не плацяць, грошы расходуюць на асабістыя патрэбы і пасля выканання абавязацельстваў па прадастаўленых субсідыях прымаюць рашэнне аб ліквідацыі ўласнай справы.
За 2016 – 2018 гады ў Віцебскай вобласці выдалі 642 субсідыі на суму 1,4 мільёна рублёў. Пры гэтым спынілі дзейнасць ці не выканалі дагаворныя ўмовы дзяржпадтрымкі 115 чалавек. Як следства – звыш 200 тысяч рублёў сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва расходавалі неэфектыўна. Аднак пры невыкананні ўмоў дзяржпадтрымкі неабходна вярнуць у бюджэт атрыманыя сродкі. Працэс няпросты, бо грошы патрацілі, а прадпрымальніцкая дзейнасць не наладжана.
У 2016 годзе ў Гарадоцкім раёне грамадзянін зарэгістраваў сялянскую (фермерскую) гаспадарку з жаданнем вырошчваць агародніну. За кошт субсідыі (2,5 тысячы рублёў) набыў неабходнае абсталяванне. Аднак фактычна да дзейнасці не прыступіў, падаткі ў бюджэт не выплачваў і ў выніку гаспадарку ліквідаваў. Ва ўпраўленне па працы райвыканкама прадаставіў несапраўдныя звесткі. Меры па вяртанні субсідыі ўпаўнаважаны орган не прымаў, сродкі не вернуты.
У Верхнядзвінскім раёне беспрацоўнаму прадаставілі 2,7 тысячы рублёў субсідыі для арганізацыі грузавых перавозак, якія ён патраціў на рамонт уласнага аўто. Прадпрымальніцтвам так і не заняўся. Толькі па прапанове Камітэта дзяржкантролю ўзятая сума ў поўным аб’ёме вернута ў бюджэт.
Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўныя, як правіла, самастойна складаюць бізнес-планы развіцця, у якіх заведама невыканальныя паказчыкі, не ўлічваецца рызыка прадпрымальніцтва. Не задзейнічана дапамога інкубатараў малога прадпрымальніцтва, якія маглі б распрацаваць рэальныя бізнес-планы і паспрыяць развіццю гаспадарчай дзейнасці на пачатковым этапе.
Вынікі кантрольных мерапрыемстваў разгледзелі на калегі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, выпрацавалі прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы па занятасці насельніцтва.
З жыллём не марудзяць
На кантролі ход выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы на мінулагодняй рэспубліканскай семінар-нарадзе «Аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь». У першую чаргу па ўводзе ў эксплуатацыю ў першым паўгоддзі сёлета жылых дамоў з завышэннем нарматыўнага тэрміну і недапушчэння падобных праблем.
Выпадкі пратэрмінаванага жылля ў снежні 2018-га абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Камітэта вобласці. На пачатак сакавіка на Віцебшчыне ва ўстаноўлены нарматыўны тэрмін не ўве- дзены тры шматкватэрныя жылыя дамы. На пасяджэнні сумесна з пракуратурай разгледзелі меры па выпраўленні сітуацыі. Заслухалі справаздачы кіраўнікоў адказных арганізацый, а таксама мясцовых органаў улады, вынеслі прапановы па неадкладным выканні даручэнняў Прэзідэнта. Пасля гэтага ў асобных дамах замянілі забудоўшчыка, далучылі дадатковыя працоўныя рэсурсы. Вінаватыя ў зрыве тэрмінаў прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Цяпер у вобласці няма дамоў, што ўзводзяцца з далучэннем сродкаў грамадзян (дольшчыкаў), нарматыўны тэрмін будаўніцтва якіх парушаны. У той жа час выяўлялі факты неналежнай арганізацыі работы забудоўшчыкаў з грамадзянамі па ўнясенні змяненняў у дагавор долевага будаўніцтва па змяненні тэрмінаў узвядзення.
У прыватнасці, ім не паведамлялі своечасова пра гэта, што выклікала абгрунтаваныя скаргі. За неналежнае выкананне патрабаванняў заканадаўства вінаватыя панеслі адміністрацыйную адказнасць.
Звяртаем увагу, што, згодна з Указам № 473 «Аб долевым будаўніцтве»”, які набыў моц 13 сакавіка, і прынятай Саветам Міністраў у яго выкананне пастановы ад 12 сакавіка № 156, з двух да аднаго месяца паменшаны тэрмін накіравання абгрунтавання і прапаноў аб унясенні змяненняў у дагавор. А таксама ўве- дзены абавязак адсылаць дольшчыку адпаведныя дакументы заказным пісьмом з апавяшчэннем.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.