Праверка выявіла залішнюю выплату заробку дырэктару адной з раённых школ мастацтваў вобласці. Парушаючы заканадаўства, кіраўнік установы заключыў працоўны кантракт сам з сабой, як настаўнікам, і ўстанавіў сабе даплату, не прадугледжаную іншым педагогам. Акрамя таго, у рабочы час, не выконваючы прамых службовых абавязкаў, займаўся з вучнямі звыш дапушчальных норм педагагічнай нагрузкі.
Яшчэ ў раённых школах мастацтваў выкрылі ілжывыя факты пра праведзеныя з вучнямі заняткі па музыцы. У журналах пропускаў не значылася, насамрэч дзеці пэўны час іх не наведвалі. Як сведыць запіс, адзін хлопчык рэгулярна “вучыўся” іграць на баяне на працягу навучальнага года. А правяраючы ўстанавіў, што навучэнец з сям’ёй яшчэ да 1 верасня пераехаў у іншую мясцовасць.
Выяўлены і іншыя парушэнні заканадаўства, факты недаплаты ў бюджэт падаходнага падатку з надбавак да акладаў работнікаў школ мастацтваў, недахопы пры правядзенні працэдур дзяржаўных закупак, падаваліся несапраўдныя звесткі ў органы статыстыкі.
Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю ў бюджэт вярнулі неабгрунтавана атрыманыя 39 тысяч рублёў, учыненую залішнімі выплатамі шкоду – 3,9 тысяч рублёў, а таксама выплачаны падаходны падатак і пені – 2,6 тысяч рублёў. Вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для крымінальна-прававой ацэнкі дзеянняў парушальнікаў. У выпадку адсутнасці падстаў для ўзбуджэння крымінальных спраў будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.