Авторизация
 

Звароты разглядаць у тэрмін

 Згодна з пунктам 3 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2017 года № 300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, пісьмы заяўнікаў павінны разгледзець на працягу 15 дзён, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

Згодна з пунктам 2 артыкула 17 Закона, тэрмін разгляду звароту, вылічваемы месяцамі, заканчваецца ў адпаведнае чысло апошняга месяца. Такім чынам, калі ў арганізацыю 21 мая паступіла пісьмо і па ім неабходна дадатковае вывучэнне і праверка, на яго разгляд адводзіцца месяц і ўжо 21 чэрвеня заяўнік павінен атрымаць адказ. Аднак з-за няправільнай трактоўкі заканадаўства асобныя службовыя асобы ў часовыя рамкі не ўкладаюцца.


Так, Камітэт дзяржкантролю вобласці выявіў, што службовая асоба выканкама на зварот грамадзяніна, які паступіў 14 лютага і патрабаваў разгляду ў месячны тэрмін, накіравала адказ заяўніку не да 14-га, а 15 сакавіка.


Варта адзначыць, што, згодна з пунктам 1 артыкула 14 Закона, зварот лічыцца разгледжаным, калі дадзены адказы на ўсе выкладзеныя ў ім пытанні, прыняты належныя меры па абароне, рэалізацыі, узнаўленні правоў, свабод і (ці) законных інтарэсаў заяўнікаў.


У адным з выканкамаў на зварот ад 15 лютага адказ падрыхтавалі, падпісалі і зарэгістравалі ў апошні дзень месячнага тэрміну 15 сакавіка, а канцэлярыя накіравала адрасату толькі праз выхадныя – 18 сакавіка. У гэтай сітуацыі завысілі месячны тэрмін, чым не выканалі ў поўнай меры патрабаванні закона. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта