Авторизация
 

На сустрэчы са СМІ вобласці старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў

 Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі вобласці старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў заўважыў, што журналісты павінны не толькі адлюстроўваць жыццё, але і зазіраць у глыбіню навакольных з’яў. Пры гэтым варта памятаць, што слова – вялікая зброя і бясцэнныя лекі, якія могуць і загубіць, і вылечыць. 

– Рабочы дзень пачынаю з прагляду газет, – заўважыў Мікалай Мікалаевіч. – Спачатку знаёмлюся са зместам рэгіянальных, затым – рэспубліканскіх. Заўсёды знаходжу аб'ектыўную і карысную інфармацыю, якая дапамагае хутка прымаць правільныя рашэнні. Пэўную ўвагу звяртаю на крытыку, без яе няма руху наперад. Аднак не заўсёды ў публікацыях, дзе закранаюцца сур'ёзныя эканамічныя ці сацыяльныя пытанні, дасканала раскрыта тэма. Ідзе канстатацыя фактаў, а хацелася б, каб падрыхтаваны матэрыял меў больш глыбокі сэнс і выконваў выхаваўчую функцыю.


Абмеркаваныя са старшынёй аблвыканкама пытанні мелі дачыненне не толькі да дзейнасці медыйнай сферы, але і ўсяго, што хвалюе грамадства.

Ад “Дажынак” да Браслава турыстычнага
Асноўная матывацыя правядзення «Дажынак» у Браславе – зрабіць горад больш сучасным, камфортным для жыхароў і гасцей. Неабходна адрамантаваць жыллё, сацыяльныя аб'екты, у перспектыве пабудаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, уладкаваць гарадскі пляж, стварыць належную інфраструктуру, каб прапаноўваць турыстам арганізаваны адпачынак. Лепшыя ўмовы патрабуюцца для арганізацыі папулярнага фестывалю VivaBraslav, які летась сабраў каля 30 тысяч гасцей – утрая больш, чым жыхароў горада. Усё гэта звязана з наданнем Браславу турыстычнага статусу. Аднак не варта забывацца, што абласны фестываль – свята для працаўнікоў сяла, а ў гэтым рэгіёне аграрны сектар ужо практычна не развіваецца. Таму ў ліку асноўных задач – адрадзіць сельскую гаспадарку.

За аграхолдынгамі – будучыня
– З маім прыходам на пасаду кіраўніка вобласці чатыры гады таму загаварылі пра стварэнне буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Была ўпэўненасць, што толькі цэнтралізаваўшы выручку, капітал, можна канкурыраваць на ўнутраным і знешнім рынках. У Дырэктыве № 6 “Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны” прапісана стварэнне кааператыўна-інтэграцыйных фарміраванняў, аграхолдынгаў. Гэта дарожная карта – стратэгія развіцця сельскай гаспадаркі, якую выконвае Віцебшчына. На першым этапе з’ядналі каля 30 гаспадарак з прадпрыемствамі малочнай і мясной перапрацоўкі. Атрымаліся чатыры аграхолдынгі: віцебскі, аршанскі, полацкі, глыбоцкі. Ім аддалі 450 тысяч гектараў ворыва – большую палову ад усіх у вобласці. Бачна, як змянілася культура земляробства, палеткі сталі больш дагледжанымі. Работа тэхнікі арганізавана практычна ў кругласутачным рэжыме. Дзякуючы гэтаму сёлета рэгіён лідзіраваў і ў сяўбе яравых.
Галоўная задача на бліжэйшыя пяць гадоў – цалкам аднавіць аграрны сектар. Сяло павінна адпавядаць павевам сучаснасці і гарадскому ўкладу жыцця, каб у ім заставалася моладзь. Інакш у хуткім часе працаваць там будзе некаму.

Спаталяць кадравы голад
Вобласць адчувае дэфіцыт адукаваных спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю. Часцей за ўсё прадпрыемствы вымушаны вучыць такія кадры самі. Таму паімкнуліся аб’яднаць вытворцаў прадукцыі, навучальныя ўстановы, каб увесці запатрабаваныя на рынку прафесіі, а студэнтаў рыхтаваць па заяўках. На жаль, у некаторых рэгіёнах Беларусі не стала кваліфікаваных ветэрынарных урачоў. А іх статус ва ўсіх краінах вышэй, чым у медыцынскіх, бо ўрач лечыць чалавека, а ветурач – чалавецтва. Таму вельмі важна даць магчымасць сяльчанам паступаць у вну і вяртацца ў родныя мясціны. Аднак пакуль у ветакадэмію ідзе 70 % гарадской моладзі, якая, атрымаўшы дыплом, некуды знікае. Прымусовая адпрацоўка вынікаў не дае. Будучага спецыяліста трэба зацікавіць камфортнымі ўмовамі пражывання, добрым заробкам. Ветакадэміі варта аддаваць перавагу вясковым абітурыентам, якія звычайна вяртаюцца на малую радзіму. Неабходна шырэй выкарыстоўваць мэтавыя накіраванні на вучобу. У да- дзеным накірунку зроблена шмат, утрая павялічылі заробак, як вынік – нярэдкія просьбы выпускнікоў ветакадэміі працаўладкаваць іх на Віцебшчыне.

Каб развіваўся бізнес
Большасць рэгіёнаў Віцебшчыны сельскагаспадарчыя. Выручка ад АПК складае ад 50 да 70 %. Прамысловасць найбольш развіваецца ў буйных гарадах. Аднак прыходзяць інвестары і ў малыя. У прыватнасці, у Міёрах узводзяць завод белай бляхі. У яго ўкладзена 300 мільёнаў долараў інвестыцый. Гэта практычна горадаўтваральнае прадпрыемства. Калі ў кожным раёне пабудаваць па адным буйным па дрэваапрацоўцы, іншых накірунках, многія б пытанні вырашыліся. Патрэбна, каб жыхары рэгіёна праяўлялі большую ініцыятыву, што спрыяе развіццю малога і сярэдняга бізнесу.

Даць шанц на жыццё
Сітуацыя ў спажыўкааперацыі не лепшая, у некаторых раёнах спажыўсаюзы абанкруціліся. Гэта адмоўна ўплывае на якасць гандлёвага абслугоўвання сельскіх жыхароў. Праблему разгледзелі і дамовіліся стварыць буйную гандлёвую сетку з кіруючай кампаніяй без прамежкавых звёнаў, скараціўшы лішнія страты. У прыклад “Еўраопт”. Яго апарат упраўлення мінімальны ў параўнанні са спажыўкааперацыяй не толькі вобласці, але і рэспублікі ў цэлым.


Таму належыць аптымізаваць сістэму, змяніць стыль работы, зменшыць стратную частку. Няпроста, калі ўлічваць спецыфіку рэгіёна. На Віцебшчыне, напрыклад, звыш 6,3 тысячы населеных пунктаў, а на Брэ- стчыне – крыху больш за 3 тысячы. Гэта дарогі, іншыя выдаткі. Мы пайшлі на эксперымент. Аршанскі раён цалкам аддалі на абслугоўванне “Еўраопту”, а рэнтабельнасць гандлю там вышэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Аднак Аршаншчыну не параўнаць з Гарадоцкім і Расонскім раёнамі, дзе населеныя пункты геаграфічна больш раскіданыя. Пакуль не гатовы перадаць гандаль “Еўраопту” і іншым сеткам, каб не страціць тое, што маем. Трэба паслядоўна, крок за крокам мадэрнізаваць спажыўкааперацыю, акультурваць яе, вучыць канкурыраваць у сучасных умовах, прапаноўваць якасны тавар па найлепшых цэнах. Сёлета павінны сфарміраваць апарат упраўлення, а ў наступным будзем чакаць выніку.

Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў
Спартыўныя дасягненні паляпшаюць аўтарытэт краіны. Лепшыя спартсмены – арыенцір для моладзі, кім можна стаць, на каго раўняцца. Ірына Крыўко прыклад для пераймання землякоў у Сянно.
Апошнім часам Віцебшчына добра дадала ў спорце. За 2018-ы – 154 медалі, а гэта лепшы вынік за чатыры гады. Два гады запар лепшыя вынікі сярод рэгіёнаў, акрамя Мінска. Ёсць спадзяванне, што ўраджэнцы Віцебшчыны на Еўрапейскіх гульнях таксама выступяць годна.


Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта