Авторизация
 

Лазневыя паслугі пад кантролем

 У сувязі са шматлікімі праблемнымі пытаннямі паўторна вывучалася забеспячэнне паслугамі лазняў. 79 функцыянуючых ці 73 працэнты ад агульнай колькасці належаць арганізацыям жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У сувязі са стратнасцю памывачных паслуг і пераходам на самаакупнасць, у 2016 годзе суб’екты гаспадарання ўдвая павялічылі тарыфы. З-за гэтага попыт на лазні зменшыўся. У 2018 годзе ў сярэднім па вобласці наведваемасць склала 25 працэнтаў, а па асобных аб’ектах не перавышала 10, што прывяло да росту страт і закрыцця аб’ектаў.


Так, у 2017-2018 гадах па прычыне адсутнасці сродкаў на рамонт аварыйных памяшканняў разам з іншымі закрылі лазні ў Шуміліна і Ушачах, г.п.Ветрына Полацкага раёна.


Вынікі леташніх кантрольных мерапрыемстваў паказалі, што не ўсе парушэнні, выяўленыя ў пачатку года, выпраўлены. У ходзе паўторнага маніторынгу лазні №1 УП “Віцебскводаканал” у Віцебску ўстаноўлена, што ў памывачных і парыльных аддзяленнях вільгаценепранікальнае пакрыццё на столі адслаілася і пачарнела, у індывідуальных душавых кабінах абабітая плітка, скразныя дзіры ў ніжніх частках сцен, старыя трубы і змешвальнікі, аблупліваецца масляная фарба на драўляных паліцах і лаўках, адтуліну для зліву вады пакрываюць праржавелыя рашоткі ці іх наогул няма.


У продажы не было венікаў. У буфеце прапаноўвалі шэсць найменняў харчовых тавараў з мінулым тэрмінам прыдатнасці, не падтрымліваліся тэмпературныя ўмовы для захоўвання асобных прадуктаў.


Нямала парушэнняў выяўлена ў лазнях аграгарадкоў Смальяны, Межава, г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна, дзе трэснулі і адслаіліся тынкоўка і фарба, сляды цвілі на сценах і столі. Фасад адной з устаноў пакрыты слоем сажы, тут жа наведвальнікі скардзіліся на нізкую тэмпературу ў памывачным аддзяленні.


На адсутнасць належнага прадастаўлення лазневых паслуг звярнулі ўвагу і жыхары вобласці, якія патэлефанавалі на “гарачую лінію” Камітэта. Напрыклад, у сувязі з нязручным рэжымам работы лазні ў аграгарадку Светласельскі, людзі, якія прыязджалі мыцца на грамадскім транспарце, чакалі яе адкрыцця, у тым ліку і ў халодную пару.


Скардзіліся на працяглы рамонт аб’ектаў, адсутнасць інфармацыі пра работу лазняў па папярэдніх заказах (парадак запісу, рэжым абслугоўвання і інш.), а гэта сведчыць, што пытанню не надаецца належная ўвага з боку асобных мясцовых органаў улады.
За паўторныя парушэнні Камітэт разглядае пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці. Каб выправіць недахопы, палепшыць якасць абслугоўвання наведвальнікаў, адпаведная інфармацыя накіравана ў адрас мясцовых органаў улады, у тым ліку ў Віцебскі аблвыканкам. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта