Авторизация
 

"Віцебскі арнамент" запрашае на трэнінгі

 Супольнасць Vitebsk4Me запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны развіццю гарадскіх і вясковых супольнасцяў. “Віцебскі арнамент” адкрыты для ўдзельнікаў і ўдзельніц без узроставых абмежаванняў, для асоб, якія захапляюцца актыўнасцямі любога напрамку. Галоўнае, каб яны рабілі гарады і вёскі Віцебшчыны больш утульнымі, свабоднымі, прывабнымі.

У 2019 годзе курс будзе скіраваны на праекты, што ўцягваюць уразлівыя групы, – тых, з кім мы не часта сустракаемся або ўзаемадзейнічаем у гарадах і вёсках. Гэта могуць быць самыя розныя людзі: моладзь са спальных раёнаў альбо далёкіх вёсак, людзі, якія ўшчэмленыя ў сваіх правах (пакутуюць ад забруджвання навакольнага асяроддзя, рашэнняў або бяздзейнасці мясцовых уладаў і службаў), пажылыя людзі, і ў цэлым тыя, хто пражывае побач з намі і падвяргаецца дыскрымінацыі па якіх-небудзь прыкметах.

Што мы будзем рабіць? Для пачатку пазнаёмімся з перадавымі практыкамі па арганізацыі падзей і праектаў культурнага, мастацкага, сацыяльнага, экалагічнага і іншых напрамкаў. Вопытныя выкладчыкі і выкладчыцы з розных гарадоў Беларусі распавядуць пра свой досвед, а таксама дадуць парады па праектах слухачоў курса.

Далей мы будзем вучыцца вырашаць праблемы сваіх супольнасцяў пры дапамозе крэатыўных праектаў з актыўным уцягваннем жыхароў і жыхарак. Пасля даработкі сваіх ідэй удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прадставіць іх зацікаўленым у партнёрстве бакам – гарадскім службам, камерцыйным прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням, творчым ініцыятывам.

У 2018 годзе пятнаццаць новых праектаў узбагацілі арнамент горада Віцебска. Сёлета будзе ня менш!

 

Каб прыняць удзел ў адукацыйным курсе, трэба падаць заяўку на адбор. Заяўка запаўняецца па спасылцы. Прыём заявак адкрыты да серады 16 студзеня 2019 г.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту: vitebsk4me@gmail.com альбо па тэлефоне +375 29 518 14 98 (Воля).

 

Расклад адукацыйных трэнінгаў:

  • 19-20 студзеня - “Як знайсці крэатыўную ідэю, якая адпавядае патрэбам супольнасці”
  • 16-17 лютага - “Як ператварыць ідэю ў праект і вырашыць праблему з актыўным уключэннем супольнасці”
  • 23-24 сакавіка - “Як зрабіць свой праект бачным і ўплывовым, каб усе звярнулі на яго ўвагу”

 

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў і ўдзельніц харчаваннем і жытлом (для іншагародніх).

 

Адукацыйны курс ладзіцца ў межах супольнай ініцыятывы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый, CityDog.by, Vitebsk4.me, часопіса Бінокль" і "Рэгіянальнай газеты".

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта