Авторизация
 

Зрок школьнікаў Віцебшчыны правераць у рамках праекта “Я бачу!”

 Зрок школьнікаў Віцебшчыны правераць у рамках праекта “Я бачу!”. За тры гады ён дапамог звыш 30 тысячам дзяцей. Кампанія Velcom аб’явіла пра старт каляднай акцыі “Рабіць дабро так проста” і запусціла сацыяльны відэаролік з удзелам маленькіх беларусаў. Сабраныя сродкі дапамогуць у 2019 годзе рэалізаваць у Віцебскай вобласці дабрачынны праект “Я бачу!”. Мабільныя брыгады ўрачоў-афтальмолагаў правераць зрок у сельскіх школьнікаў. 

Маштабны праект “Я бачу!” з 2016 года рэалізуюць Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” і кампанія Velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Фонд штогод фарміруецца па выніках дабрачыннай ініцыятывы “Рабіць дабро так проста”.
Каб стаць удзельнікам дабрачыннага марафону, да 31 снежня падключыце любы з тарыфных планаў лінейкі “Камфорт”. Гэта прынясе ў скарбонку праекта “Я бачу!” 10 рублёў.


Клапаціцца пра тое, каб дзеці маглі разгледзець як мага больш радкоў у звычайнай табліцы для праверкі зроку і ўбачыць шмат цікавага ў навакольным асяроддзі, заклікае праект “Я бачу!”. Спосабы простыя: правільнае харчаванне, гімнастыка для зроку і своечасовыя візіты да афтальмолага.


Да канца лістапада мабільныя брыгады ўрачоў ужо агледзелі 10 791 малога ў школах сямі раёнаў Брэстчыны. Парушэнні зроку выяўлены ў 38,4%.


У 2019 годзе праект “Я бачу!” пройдзе на Віцебшчыне.

Фота для ілюстрацыі з інтэрнэта.

Ганна ДРАГАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта