Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

 Ва ўстановах аховы здароўя Віцебскай вобласці выяўлены парушэнні ўліку харчовых прадуктаў, тэхналогіі прыгатавання страў, невыкананне патрабаванняў да санітарнага стану аб’ектаў, тэхналагічнага абсталявання і інвентару, захавання харчовых прадуктаў. 

Вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па пытанні арганізацыі харчавання ва ўстановах аховы здароўя на Віцебшчыне разгледзелі ў верасні на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці.


УКАЗАЛІ на недастатковую работу кіраўнікоў устаноў аховы здароўя па кантролі за арганізацыяй і якасцю харчавання пацыентаў. Ёсць факты, калі ў разлікі расходаў на харчаванне аднаго пацыента ўключалі прадукты, не прадугледжаныя заканадаўствам, завышалі цэны і колькасць, прымянялі пры закладцы розныя нормы.


Парушалі патрабаванні падчас дзяржаўных закупак. У шэрагу выпадкаў кошт асобных набытых прадуктаў у 2017 годзе ў параўнанні з першапачатковай дамоўленай цаной павялічаны ад 1,4% да 24%. Іншы раз пастаўшчыкі змянялі колькасць прадуктаў больш за дапушчаныя 10% памеру, прадугледжанага Законам “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)”. Не выконвалі і рэкамендацыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю наконт таго, што для прыняцця заказчыкам абгрунтаванага рашэння пра карэкціроўку цаны дагавору пастаўшчыку неабходна пацвердзіць такое змяненне афіцыйным дакументам. Напрыклад, разлікам або калькуляцыяй цэн на сыравіну, афіцыйным пісьмом ад вытворцы тавару, мытнай дэкларацыяй.


АДЗНАЧЫЛІ, што цяперашняя нарматыўная база не ў поўным аб’ёме рэгулюе пытанні арганізацыі харчавання ў лячэбных установах з забеспячэннем максімальна рацыянальнага расходвання бюджэтных сродкаў.


Ва ўстановах аховы здароўя, дзе праводзіліся кантрольныя мерапрыемствы, прынялі меры па выпраўленні парушэнняў. Дысцыплінарную адказнасць панеслі васямнаццаць работнікаў.

Забытыя кнігі заўваг і прапаноў
Месца для кнігі заўваг і прапаноў павінна адпавядаць адрасу яе месца знаходжання, размешчанаму ў электронным банку дадзеных. Такое патрабаванне вызначана часткай 1 пункта 12 Палажэння аб парадку выдачы, вядзення і захавання кнігі заўваг і прапаноў, зацверджанага пастановай Саўміна ад 16.03.2005г. №285.


Пры змяненні месца знаходжання арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка) адпаведна змяняецца і адрас месцазнаходжання кнігі заўваг і прапаноў. У такім выпадку, згодна з часткай 3 пункта 12 Палажэння, неабходна не пазней за адзін працоўны дзень звярнуцца ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік, каб унесці змяненні ў электронны банк дадзеных.


За невыкананне патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф ад чатырох да дзесяці базавых велічынь. З пачатку года пакаранне панеслі шэсць службовых асоб. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта