Авторизация
 

Занялі першае  месца
У Віцебску адбыўся 5-ты абласны агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Выступалі мы другімі, і прадставілі на суд журы 12 нумароў. Удзельнічалі ў 6-ці намінацыях (саліст, салістка, вакальная група, гумарэска, харэаграфічная пастаноўка, лепшы нумар на беларускай мове).

Нашы самадзейныя артысты выступалі з выразным задавальненнем і жаданнем перамагчы. Яно так і сталася.
Цудоўна выканала песню “Каханне хваляй накаціла” салістка Ала Цурыкава, за што і заваявала першае месца сярод канкурсантак.


Таксама першынствавалі ўдзельнікі харэаграфічнай пастаноўкі “Кадрыля прывакзальная”, бо танцавалі надзвычай зладжана, прыгожа.
Не магла не выклікаць шчыры смех ва ўсіх прысутных мініяцюра-пастаноўка “Лазня”, бо выканаўцы настолькі ўвайшлі ў ролю, што рэчаісным здаваўся кожны момант. Да таго ж, настрой артыстаў удала перадаваўся гледачам, якія аддзячвалі гарачымі апладысментамі. Таму журы адзінагалосна прызначыла першае месца.

Занялі першае  месца
І менавіта наша вакальная група была прызнана лепшай.
У выніку агульнае першае месца дасталася нам. Такі поспех заахвочвае да новых выступленняў. Перамога ў чарговы раз надала ўпэўненасці і жадання спрабаваць свае сілы на сцэне, дарыць радасць людзям.

Лада СУШКО.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта