Авторизация
 

Дзяржкантроль праверыў уступную кампанію

 У Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны парушылі парадак залічэння абітурыента. Факт парушэння выяўлены падчас праверкі асабістых спраў абітурыентаў. Адзін з іх паступаў на бюджэт на спецыяльнасць “Заатэхнія” на скарочаны курс пасля навучання ў Аграрным каледжы акадэміі. 

У экзаменацыйны ліст неабгрунтавана ўнеслі выпраўленні і павялічылі сярэдні бал дакумента аб адукацыі з 7,4 да 8,4. У выніку з 18,4 да 19,4 павялічыўся агульны бал (з улікам двух уступных іспытаў). Абітурыента залічылі, а яго канкурэнтка з балам 19,1 па конкурсе не прайшла.

ПА факце парушэння ў ветакадэміі Камітэт дзяржкантролю неадкладна прыняў меры. Узялі растлумачэнні ў супрацоўнікаў ВНУ. Рэктару даручылі паведаміць абітурыентам пра змяненні ў падліках прахаднога бала, прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых. Прадпісанне адразу выканалі. Законныя правы абітурыенткі аднавілі.


ДАДАТКОВА падчас праверкі выявілі два факты няправільнага падліку сярэдняга бала ў дакументах аб адукацыі, якія не паўплывалі на змяненне спісу на залічэнне. Аб’яўлены вымовы адказнаму сакратару прыёмнай камісіі і яго намесніку.


Ва ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама накіравалі матэрыялы для вывучэння на прадмет карупцыйнага правапарушэння.

Паклапаціцца пра кадры загадзя

За два гады рэалізацыі падпраграмы дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 гады на Віцебшчыне не вырашылі задачу па прывядзенні аб’ёмаў і структуры падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі эканомікі.

У першую чаргу прычына ў тым, што ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама даводзіць мэтавыя паказчыкі падпраграмы да выканаўцаў без аналізу іх магчымасцяў, а кантроль ажыццяўляецца фармальна.


ТАК, мэтавы паказчык па колькасці асоб, што атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, з павышаным узроўнем кваліфікацыі (чацвёрты разрад і вышэй), аднолькава даводзяць да ўсіх устаноў прафтэхадукацыі без уліку іх спецыфікі. Таму толькі 11 устаноў з 25-ці выканалі паказчык у 2017 годзе. Астатнія не маглі гэта зрабіць, бо рыхтуюць навучэнцаў па спецыяльнасцях, якія не прадугледжваюць прысваенне разраду (сакратар, садавод, трактарыст-машыніст, вадзіцель аўтамабіля і да т.п.).


Разам з тым не ва ўсіх рэгіёнах могуць арганізаваць практыку на вытворчасці, якая адпавядае кваліфікацыі спецыяліста. А для прысваення высокага разраду навучанне непасрэдна на вытворчасці абавязковае.


УСТАНОЎЛЕНА, што ўпраўленне па адукацыі не ажыццяўляе своечасовы прагноз аб’ёму і структуры падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях, а пры фарміраванні заказу па выпуску спецыялістаў не ў поўнай меры ўлічвае тэрмін навучання. У выніку не задавальняецца патрэба ў кадрах на прадпрыемствах вобласці, якія рэалізуюць найважнейшыя інвестыцыйныя праекты.


Напрыклад, для выканання патрабаванняў Указа Прэзідэнта “Аб мерах па развіцці гарбарна-футравай вытворчасці і вытворчасці абутку” Віцебскаму мехавому камбінату патрэбна больш за сто высокакваліфікаваных работнікаў. Прадпрыемства тры гады вядзе перапіску з мясцовымі органамі ўлады і навучальнымі ўстановамі. Заяўка на падрыхтоўку спецыялістаў не задаволена.


З 2019 года плануе пачаць работу Міёрскі металапракатны завод. Будзе недахоп кваліфікаваных кадраў. Толькі сёлета ў красавіку Міёрскі райвыканкам звярнуўся ва ўпраўленне па адукацыі з просьбай аб падрыхтоўцы для новага прадпрыемства спецыялістаў па 35 спецыяльнасцях.


Адзначым, што для названых арганізацый не вырашана пытанне не толькі падрыхтоўкі кадраў, але і ўключэння патрэбных спецыяльнасцей у Агульнадзяржаўны класіфікатар “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”, які зацвярджае Міністэрства адукацыі. Працэдура ўключэння працяглая, бо неабходна распрацаваць вучэбныя праграмы па новых спецыяльнасцях.


ТАКСАМА ў Віцебскай вобласці не забяспечана эфектыўнае функцыянаванне аўтаматызаванай сістэмы “Дзяржзаказ і прыём”, што распрацавала Міністэрства адукацыі для аналізу і планавання падрыхтоўкі працоўных рэсурсаў. Праграма не ўтрымлівае поўнай і дакладнай інфармацыі пра фактычную патрэбу ў падрыхтоўцы кадраў. Не прадугледжана магчымасць сартыраваць даныя аб патрэбе спецыялістаў па рэгіёнах вобласці.


Устаноўлена, што замест арганізацый-заказчыкаў даныя пра падрыхтоўку патрэбных спецыялістаў у аўтаматызаваную сістэму ўносяць работнікі абласнога цэнтра прафтэхадукацыі. Таму з 2015 года з 735 арганізацый-заказчыкаў у праграму ўвялі інфармацыю толькі па 306 прадпрыемствах. 110 заказчыкаў зусім не працавалі з АІС.


Прапановы аб выпраўленні недахопаў Камітэт дзяржкантролю ўнёс Віцебскаму аблвыканкаму і Міністэрству адукацыі.


Выбар большасці — правазнаўства

Сярэдні конкурс па ВНУ вобласці на поўны тэрмін навучання склаў 1,52 чалавекі месца. У 2017 годзе — 1,59.
НАЙБОЛЬШЫ конкурс на спецыяльнасці:
* у ВДУ імя П.М. Машэрава — “Правазнаўства” і “Міжнароднае права” — 7,8 чалавек на месца;
* у ветэрынарнай акадэміі — “Ветэрынарная санітарыя і экспертыза” — 3,4;
* у тэхналагічным універсітэце — “Дызайн” — 3,3;
* у медыцынскім — “Фармацыя” — 2,45;
* у Полацкім дзяржуніверсітэце — “Правазнаўства” — 4,75.

Ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучання ў пяці дзяржаўных ВНУ Віцебскай вобласці сёлета прынялі ўдзел 3033 абітурыенты.
План набору — 1997.

ПА выніках уступных іспытаў на дзённае аддзяленне (за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты) залічаны 2873 абітурыенты: ПДУ — 715, ВДУ імя П.М.Машэрава — 640, ВДМУ — 580, ВДАВМ — 577, ВДТУ — 361.


З агульнай колькасці 267 — медалісты, у 31 дыплом з адзнакай. Па-за конкурсам на падставе льгот залічаны 41 абітурыент, без уступных іспытаў — 66. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта