Авторизация
 

Куды ні кінь, паўсюль не так, як трэба

 Праведзены маніторынг, як выконваюць патрабаванні галіновых рэгламентаў у раслінаводстве і наводзяць парадак на аб’ектах сельгаспрызначэння ў ААТ “Ільюшынскі” Ушацкага раёна.

Устаноўлена, што ва ўрочышчы “Гарадзец” ячмень на 70 га пасеяны без тэхналагічнай каляіны. Тут жа на полі ў 60 га з-за неадключэння механізатарам на разваротных палосах апарата АПП-6 дарагое насенне кукурузы высявалася звыш нормы.


Выяўлены меліярацыйныя аглядавыя калодзежы ў аварыйным стане. Праз змешчаныя і перакошаныя кольцы глеба трапляла ўнутр і абцяжарвала праходжанне вады праз дранажныя сістэмы. Зверху не было крышак, што пагражала жыццю людзей і жывёл. Балансаўтрымальнік меліярацыйнага аб’екта — само таварыства, якое не прымала належных мер, каб палепшыць сітуацыю.


На тэрыторыі мехдвара пляцоўка для мыцця сельгастэхнікі ператварылася ў бруднае з адходамі кацельнай месца. У складзе, дзе захоўваліся мінеральныя ўгнаенні, набытыя за кошт крэдытаў банка, на дзвярах віселі замкі, але туды лёгка пранікнуць праз пашкоджанні ў сценах. На даху будынка не хапала пяці лістоў шыферу, ападкі ліліся прама на ўгнаенні, з-за чаго яны страчвалі свае ўласцівасці. Асобнымі кучамі рассыпаны ля склада прыблізна 80 кг карбаміду. Выяўлена, што кнігу ўліку ўгнаенняў ў 2018 годзе не заводзілі, адпускалі іх на “вока”, бо вагі няспраўныя, непавераныя. Не павяралася і паліўнараздатачная калонка для запраўкі тэхнікі.


Толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю прыняты меры па ліквідацыі парушэнняў. Вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Зямлі — улік і парадак
У ходзе праверкі выяўлена, што не ўсе старшыні Сенненскіх сельвыканкамаў выконваюць патрабаванні да размяшчэння на сайце райвыканкама ці на стэндах звестак пра свабодныя зямельныя надзелы, прызначаныя для будаўніцтва жылля, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і іншых мэт, прадугледжаных заканадаўствам.


Нямала пытанняў узнікае да землекарыстальнікаў. Устаноўлены факты зарастання сельгаснадзелаў і выбыццё іх з вытворчасці. Асобныя гаспадаркі парушаюць прырода- ахоўнае заканадаўства, не забяспечваючы парадак на фермах, дапускаюць зарастанне быльнягом тэрыторый. За гэта дзевяць службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб пашавыя не сталі лугавымі
Праверка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм “Віцебскмеліяводгас” выявіла шэраг парушэнняў заканадаўства і праблем, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння.


У прыватнасці, не ўсе сельгасарганізацыі, якія карыстаюцца меліярацыйнымі сістэмамі, паставілі іх на ўлік. Толькі ў Сенненскім раёне такіх на суму звыш 16 мільёнаў рублёў. Ёсць факты няякаснай рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. На гэтыя работы ў ААТ “Сінягорскае” на сельгасземлях агульнай плошчай 148 га, якія ўключаюць пашавыя і лугавыя, затрачана 300 тысяч рублёў. Пасля іх завяршэння 62,5 га высокапрадукцыйных пашавых “ператвораны” ў лугавыя, прадукцыйнасць якіх нашмат ніжэй.


Асаблівую заклапочанасць выклікаюць схаваныя факты вывядзення з сельгасабароту меліярацыйных сельгасземляў з-за несвоечасовага тэхнічнага абслугоўвання прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм.


Вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.  

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта