Авторизация
 

У вобласці зарэгістраваны выпадак супраціўлення супрацоўнікам міліцыі

 З пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістраваны адзін выпадак актыўнага супраціўлення, чатыры выпадкі гвалту ці пагрозы яго прымянення ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія падпадаюць пад санкцыі Крымінальнага кодэкса. Сёлета 820 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні сваіх паўнамоцтваў. На тэрыторыі раёна 42 такія факты.

Канфліктныя сітуацыі з праваахоўнікамі ў грамадзян часцей за ўсё ўзнікаюць з-за з’яўлення ў грамадскіх месцах нецвярозымі. Нават калі парушальнікі не стрымліваюцца ў выказваннях і тым больш у спосабах супраціўлення, супрацоўнікі міліцыі дзейнічаюць у рамках закона, імкнуцца вырашыць праблему спакойна.


Адрозніваюць актыўнае супраціўленне і непадпарадкаванне законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія падпадаюць пад санкцыі Крымінальнага кодэкса. За непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім паўнамоцтваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Непадпарадкаванне — гэта пасіўныя дзеянні, якія выражаюцца ў невыкананні патрабавання супрацоўніка міліцыі. Напрыклад, спроба сесці, а не ісці, збегчы, а не пайсці ў машыну. Згодна з артыкулам 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, яно пагражае штрафам ад 2 да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам.


Супраціўленне — дзеянні, накіраваныя на супрацоўніка міліцыі, у тым ліку штуршкі, хапанне за адзенне, удары, укусы. У такім выпадку прадугледжана крымінальная адказнасць. Падобныя ўчынкі караюцца выпраўленчымі работамі ці пазбаўленнем волі да двух гадоў. Адказнасць наступае незалежна ад таго, знаходзіцца чалавек на службе ў форме ці па сваёй ініцыятыве, альбо па просьбе грамадзян спыніў правапарушэнне.


Не застануцца незаўважанымі абразы, нецэнзурная лаянка ў адрас міліцыянера, у тым ліку праз Інтэрнэт. За гэта пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь. Да прыкладу, у бягучым годзе па Віцебскай вобласці за абразу супрацоўнікаў міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 209 грамадзян. На тэрыторыі Міёрскага раёна — складзены тры адміністрацыйныя пратаколы. Супрацоўнікі падраздзялення ўласнай бяспекі МУС рэгулярна манітораць інфармацыю, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, на ўтрыманне звестак пра праваахоўнікаў, каб выявіць іх абгрунтаванасць і аб’ектыўнасць, факты распаўсюджання інфармацыі, што зневажае супрацоўнікаў. Калі ёсць дастаткова падстаў, праводзяцца службовыя разбіральніцтвы.


Няхай не часта, але некаторым даводзіцца сутыкацца з нядобрасумленным выкананнем службовых абавязкаў супрацоўнікамі міліцыі. У такіх выпадках існуюць законныя шляхі ўрэгулявання канфліктаў ад зваротаў па тэлефонах даверу УУС і МУС да скарг у суд, пракуратуру. Разам з тым, ёсць і тыя, хто такім чынам імкнецца пазбегнуць адказнасці. Падобныя дзеянні трактуюцца адміністрацыйным кодэксам як “Паклёп”, што азначае распаўсюджанне ілжывых, зневажаючых іншую асобу выдумак. “Кляўзнік” караецца грамадскімі работамі ці штрафам, выпраўленчымі работамі ад аднаго года ці арыштам, або абмежаваннем волі да двух гадоў.


Грамадзянам неабходна памятаць, што патрабаванні супрацоўніка міліцыі, якія прад’яўляюцца ў межах яго паўнамоцтваў, абавязковыя для выканання.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ЛАПЫР,
намеснік начальніка РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта