Авторизация
 

Надбаўкі — у межах дазволенага, а пра падаткі ведаць усё

 Надбаўкі — у межах дазволенага

Актуальным пытаннем у сферы будаўніцтва застаецца эфектыўнае выкарыстанне сродкаў бюджэту, у тым ліку за кошт змяншэння цаны будаўніцтва і выкаранення фактаў нядобрасумленнага пасрэдніцтва пры закупках. 

З 1.02.2015 г. ўступіла ў сілу пастанова ад 30.06.2014 г. №33 “Аб некаторых пытаннях урэгулявання адпускных цэн на будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі”. Нормы яе накіраваны на стымуляванне заказчыкаў і падрадчыкаў да набыцця матэрыялаў, вырабаў, канструкцый за кошт сродкаў бюджэту і пазабюджэтных фондаў, непасрэдна ў вытворцаў і прамых імпарцёраў, і ўстанаўленне максімальна магчымых надбавак да адпускных цэн.


Напрыклад, надбаўка на айчынныя матэрыялы не павінна перавышаць 20% ад планавага сабекошту, аптовая да цэн на іх абмежавана да 10% незалежна ад колькасці пасрэднікаў. Пры фарміраванні кошту ўвезеных імпартных матэрыялаў на будаўніцтва, якое фінансуецца з бюджэту, межавая надбаўка не павінна перавышаць 10%.


Пры праверцы выяўлена, што адно з дзяржаўных будаўнічых прадпрыемстваў набыло матэрыялы для рамонту футбольнага поля дзіцячай спартыўнай школы па беспадстаўна завышаных цэнах. Згодна з зацверджанай праектна-каштарыснай дакументацыяй заказчыку патрабавалася купіць штучнае пакрыццё коштам у 234,2 тысяч рублёў. Выбраны па выніках працэдуры закупак пастаўшчык прывёз яго з-за мяжы, у цану ўключыў не прадугледжаныя заканадаўствам расходы (на аплату працы, адміністрацыйна-гаспадарчыя) у памеры 20% ад кантрактнай цаны, а таксама рэнтабельнасць, якая па асобных пазіцыях даходзіла да 68%, у выніку чаго надбаўка склала ад 11,5% да 94%.


Пастаўшчыку аплацілі расходы са сродкаў бюджэту, не прадугледжаныя да вяртання і не належачыя ўключэнню ў цану, у 25,9 тысяч рублёў. Тым самым нанеслі шкоду дзяржаўнай маёмасці.


Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю зроблены пераразлік і пастаўшчык паэтапна вяртае ў бюджэт незаконна атрыманыя грашовыя сродкі, а заказчык занатаваў у службовых інструкцыях адказных асоб абавязак кантраляваць адпаведнасць цэн згодна заканадаўству.
Праверкі выявілі і парушэнні бухгалтарскага ўліку затрат пры мадэрнізацыі аб’ектаў будаўніцтва. 

Службовы падлог

У рамках кантрольных мерапрыемстваў выяўлена завышэнне дадзеных справаздачнасці аб аб’ёмах вырабленай у лістападзе летась прадукцыі на адным з прамысловых прадпрыемстваў Оршы.

З мэтай прыхарошыць фактычнае становішча спраў у аб’ём вытворчасці ўключылі прадукцыю, якая фактычна не выраблялася. Спісалі 1641,7 кілаграм металу, які пры гэтым не выкарыстоўваўся. Работнікі прадпрыемства атрымалі незаслужаную прэмію і прадставілі справаздачу з несапраўднымі статыстычнымі дадзенымі.


Вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, спагнана прэмія, вернуты спісаны метал. Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах двух службовых асоб прадпрыемства па часці 2 арт.427 Крымінальнага кодэкса (службовы падлог). 

Пра падаткі ведаць усё

Маніторынг сельгаспрадпрыемстваў наконт уплаты падатку на дабаўленую вартасць паказаў, што не ўсюды дакладна ведаюць падатковае
заканадаўства, у нестандартных сітуацыях дапускаюць памылкі. 

Устаноўлена, што пры набыцці тэхнікі ў лізінг падатак на дабаўленую вартасць па атрыманых асноўных сродках прымаўся на вылічванне і памяншаў плацяжы ў бюджэт, пры тым частка запазычанасці пагашана ў рамках фінансавання арганізацый па Дзяржаўнай праграме развіцця аграрнага бізнесу.


Згодна з Падатковым кодэксам пры разліку за набытыя матэрыяльныя каштоўнасці за бюджэтныя сродкі ў арганізацыі няма права прымяняць вылік у часці падатку на дабаўленую вартасць. Злую ролю сыграла дрэнная інфармаванасць. Бухгалтары нават не ведалі пра неабходнасць удакладніць дадзеныя бухгалтарскага ўліку і падатковых абавязацельстваў пры разліку за тавары з бюджэту.


Камітэт дазволіў арганізацыям без штрафных санкцый выправіць памылкі і даплаціць. У выніку ў бюджэт дадаткова паступіла 840 тысяч рублёў падатку на дабаўленую вартасць. На 1,3 мільёна паменшана сума, заяўленая да вяртання з бюджэту ў сувязі з прымяненнем паніжанай стаўкі пры рэалізацыі сельгаспрадукцыі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта