Авторизация
 

Хібы ва ўстанове адукацыі і крадзеж з невыкарыстоўваемага аб'екта

 Кіраўніцтва і педагогі ўстановы дадатковай адукацыі ў Полацкім раёне незаконна атрымлівалі і выкарыстоўвалі бюджэтныя сродкі на выплату заробку ў суме больш за 24 тысячы рублёў. 

Выяўлена, што дырэктар і яго намеснік, а таксама настаўнікі ў 2015-2016 і 2016-2017 навучальных гадах прыпісвалі колькасць наведвальнікаў у журналах індывідуальных і групавых заняткаў. Уключалі ў працэс навучання дзяцей, якія ніколі не займаліся ў іх, тым самым завышалі педагагічную нагрузку больш чым на чатыры гадзіны.


Несапраўдныя звесткі ўносілі ў пратаколы пасяджэння педагагічнага савета, у загады, у расклад заняткаў, дакументы па ўліку бланкаў строгай справаздачнасці, у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць. У 2017 годзе дзяўчынцы, якая не наведвала ўстанову на працягу двух апошніх гадоў, выпісалі пасведчанне аб заканчэнні навучання па праграме дадатковай адукацыі.


Вынікі праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы. Аддзел следчага камітэта ўжо ўзбудзіў тры крымінальныя справы ў адносінах работнікаў установы дадатковай адукацыі. 

Разарылі, як толькі зачынілі

У сельскай мясцовасці ёсць невыкарыстоўваемыя аб’екты, якія прапануюць патэнцыяльным інвестарам для ўцягнення ў гаспадарчы абарот. Захаваць іх — важная задача.

У ходзе маніторынгу ў Аршанскім раёне ў адной са школ, якую зачынілі ў верасні 2017-га, устаноўлена, што выйшла са строю сістэма цэнтральнага ацяплення, адрэзалі ад труб і склалі ў памяшканні чыгунныя радыятары. Са слоў службовых асоб, такім чынам імкнуліся папярэдзіць размярзанне сістэмы. У майстэрні выявілі два станкі з прыкметамі разукамплектавання. Пры гэтым школу ахоўвае вартаўнік.
Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю вобласці непаладкі выправяць, шкоду кампенсуюць. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта