Авторизация
 

Да карэспандэнта "Міёрскіх навін" Ігара Матэленка папулярнасць прыйшла хутка

  У век імклівага развіцця лічбавых тэхналогій мяняюцца і друкаваныя СМІ, тэлебачанне. Распаўсюджваецца меркаванне, што газеты хутка адыдуць у нябыт, бо цяпер усё ў камп’ютары. Аднак наўрад ці напаткае такі лёс прэсу, напоўненую якаснай інфармацыяй, своечасовым і аб’ектыўным матэрыялам, у якой шчырыя, удумлівыя стасункі з чытацкай аўдыторыяй. 

Віншаваць журналістаў, паліграфістаў, работнікаў радыё, тэлебачання, пошты, электрасувязі, саюздруку з прафесійнымі святамі, якія адзначаюцца 5 і 7 мая, — добрая традыцыя старшыні аблвыканкама. Сустрэча заўсёды цёплая, размова падчас прэс-канферэнцыі даверлівая. Такі дыялог важны для ўсіх.

— Перад вамі няпростая задача: праз розум і душы людзей абуджаць цікавасць, утрымліваць чытачоў, гледачоў, граматна растаўляць прыярытэты, — звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Мікалай Шарснёў. — Цяпер запатрабавана журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, сапраўднымі фактамі, глыбокай аналітыкай. Тэматычная і жанравая разнастайнасць прыцягвае прыхільнікаў розных узростаў і поглядаў.


Як заўважыў старшыня аблвыканкама, якасць інфармацыйнага прадукта вызначаюць грамадзянская пазіцыя журналіста, інтэлект, веды, аб’ектыўнасць і прыстойнасць. Гэта няпроста — дайсці да ісціны, дапамагчы чытачам, гледачам, слухачам разабрацца ў тым, што адбываецца ў свеце.


Сродкі масавай інфармацыі ўдзельнічаюць у стварэнні сацыяльнага настрою людзей, іміджа вобласці. Аблвыканкам заўсёды нацэльвае іх паказваць жыццё ва ўсім яго багацці, востра рэагаваць на недахопы, негатыўныя праяўленні. Летась у дзяржаўных газетах Віцебшчыны надрукаваны 294 крытычныя матэрыялы, рэдакцыі накіравалі на рэагаванне 337 паведамленняў. Большасць адказаў апублікавана. У эфіры абласнога тэлебачання выйшла 52 “вострых” тэлесюжэты. Са слоў Мікалая Мікалаевіча, крытычны журналісцкі позірк дапамагае прымаць правільныя кіраўнічыя рашэнні, накіроўваць сітуацыю ў неабходнае рэчышча.


Газетам і тэлеканалам надалей неабходна заўважаць і асвятляць, як добраўпарадкоўваюцца гарады і вёскі, рэалізуюцца буйныя інвестыцыйныя праекты, развіваецца прадпрымальніцтва і фермерства, ствараюцца новыя высокаэфектыўныя прадпрыемствы, аднаўляюцца аб’екты сацыяльнай сферы. У Год малой радзімы ад журналістаў чакаюць новых творчых праектаў, прысвечаных сельскаму ладу жыцця.
Паспяховасць вызначае і фінансава-эканамічная дзейнасць рэдакцый. На пачатак бягучага года 18 з 24 дзяржаўных газет былі самаакупныя. У сярэднім даходы перабольшылі расходы на 2,5%.


Развівацца немагчыма без мадэрнізацыі, асваення новых відаў прадукцыі і паслуг. Гэта мае дачыненне і да работнікаў пошты, Віцебскаблсаюздруку.


Напярэдадні сустрэчы падводзіліся вынікі абласнога творчага конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Фрынцыска Скарыны і электронных — на прэмію “Віцязь”. Старшыня аблвыканкама ўручыў узнагароды пераможцам.


Лепшымі газетамі названы “Родныя вытокі” Докшыцкага раёна і “Веснік Глыбоччыны”. Сярод інтэрнэт-рэсурсаў узорны — сайт газеты “Віцебскія весці”. З фотакарэспандэнтаў вылучыўся Алег Клімовіч з “Віцьбічаў”. З кагорты маладых творцаў пяра лепшым прызнаны Ігар Матэленак з “Міёрскіх навін”. Калектывы наваполацкай тэлепраграмы “Вектар ТВ”, радыёпраграмы “Раніца Прыдзвіння” ТРК “Віцебск” сталі лаўрэатамі конкурсу электронных СМІ на прэмію “Віцязь”.


Узнагароджвалі журналістаў кіраўнікі абласнога аб’яднання прафсаюзаў, праваахоўных органаў. Аўтару гэтых радкоў аб’яўлена падзяка пракурора вобласці. Віншаваў яго намеснік Уладзімір Гук. У тым, што рэдакцыя зацікаўлена павышаць узровень прававой культуры насельніцтва праз друкаваныя радкі, заслуга найперш работнікаў пракуратуры Міёрскага раёна. Рэгулярна і якасна асвятляе іх дзейнасць, накіраваную на прафілактыку злачыннасці, загадчык аддзела пісьмаў і сацыяльнай сферы Кацярына Рынкевіч. 

Галоўнае прызнанне для журналіста — калі ў свежым выпуску газеты чытачы шукаюць яго прозвішча над артыкуламі. Да Ігара Матэленка  папулярнасць прыйшла хутка. Піша жыва, цікава, не па шаблону. Людзей цікавяць перш за ўсё спецыяльныя рэпартажы аўтара. Кідкія загалоўкі, аб’ектыўныя разважанні, каментарыі, асабістая прысутнасць у тэме робяць іх асабліва чытэльнымі. Многім такія матэрыялы падабаюцца за актуальнасць і вастрыню, а кагосьці раздражняюць за крытыку. Важна, што чытаюць усе.


Жывое слова аўтара не пакінула раўнадушным і членаў журы абласнога конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Ф. Скарыны. Ігар Матэленак прызнаны лепшым маладым журналістам, чым пацвердзіў якасць свайго майстэрства. Ганарымся калегам. Чакаем ад яго новых, крэатыўных ідэй.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта