Авторизация
 

Закупкі патрабуюць парадку

 Закупкі патрабуюць парадку

Выяўлена, што ў бягучым годзе ў шэрагу раёнаў асобныя суб’екты гаспадарання не ў поўным аб’ёме выконваюць патрабаванні заканадаўства, якое рэгулюе дзяржаўныя закупкі тавараў (работ, паслуг).

Згодна з патрабаваннямі Закона ад 13.07.2012г. №419-З “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)”, устаноўлена, што арганізацыі, якія атрымліваюць бюджэтныя грошы ці сродкі дзяржаўных пазабюджэтных фондаў для набыцця тавараў, павінны размясціць гадавы план дзяржаўных закупак да 8 сакавіка бягучага года на афіцыйным сайце, вызначаным Саветам Міністраў (www.icetrade.by).


Аднак Расонская і Браслаўская райветстанцыі запланаванае на 2017 год абвясцілі толькі ў сакавіку сёлета. Браслаўскі раённы архіў наогул не выканаў патрабаванне. У гэтым жа раёне асобныя сельскагаспадарчыя арганізацыі парушылі парадак правядзення дзяржаўнай закупкі. У кастрычніку летась заключылі дагаворы на набыццё дызельнага паліва за сродкі абласнога бюджэта без устаноўленай працэдуры. Фактычна ў выглядзе электроннага аўкцыёна (запыту цэнавых прапаноў) яна не праводзілася, неабходныя дакументы не складаліся і на афіцыйным сайце ў адкрытым доступе не размяшчаліся. Аналагічныя факты выяўлены і ў іншых раёнах вобласці.


Ужо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці чатыры службовыя асобы. Камітэт дзяржкантролю вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання і арганізацый, што за парушэнні парадку правядзення дзяржаўнай закупкі на тэрыторыі Беларусі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь.

Плаціць з уласнай кішэні

Кіраўнік Віцебскага прафесійнага ліцэя незаконна даручаў асобным работнікам у рабочы час выконваць рамонт на яго дачным участку. За гэтыя 246 гадзін ім налічаны і выплачаны заробак. Кампенсаваць шкоду чыноўніку прыйшлося у поўным аб’ёме.

На працягу 2015-2017 гадоў у штатны расклад установы ўводзіліся зверх нарматыву пасады майстроў вытворчага навучання (ад 4,5 да 9 адзінак), якія заставаліся вакантнымі. Бухгалтарская служба сістэмна завышала фонд эканоміі заробку. Гэта дазволіла незаконна атрымаць і патраціць больш за 300 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў. Намеснікам дырэктара і галоўнаму бухгалтару выплачваліся дадатковыя прэміі з завышэннем устаноўленых памераў у 2-5 разоў. У выніку дзяржаўнай маёмасці прычынена шкода ў 47,3 тысячы рублёў.


Ва ўстанове выяўлены грубыя парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, дзяржаўных закупак і бягучых рамонтаў.
Дзеянням службовых асоб дадуць крымінальна-прававую ацэнку. Цяпер вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, будуць выплачваць у бюджэт незаконна выкарыстаныя сродкі. Ужо вернута 84 тысячы рублёў. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта