Авторизация
 

Выяўлены недахопы ў Гарадоцкім і Дубровенскім раёнах

 На калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці прааналізаваны недахопы ў рабоце Гарадоцкага райвыканкама па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, земляў і іх захаванасці.

Адзначаны недастатковы кантроль з боку работнікаў аддзела эканомікі за выкананнем абавязацельстваў па дагаворах з пакупнікамі, якія набылі маёмасць за адну базавую велічыню. Напрыклад, у 2013 годзе прыватнаму прадпрыемству прададзены будынак сельскага клуба ў адной з вёсак Гарадоцкага раёна. Новы ўласнік не пастараўся забяспечыць яго захаванне, таму вокны хутка засталіся без шкла, не стала дзвярэй, падлогі, прылеглая тэрыторыя зарасла кустоўем. Аднак ні райвыканкам, ні сельвыканкам не патрабавалі кампенсацыі шкоды ад безгаспадарлівага ўладальніка, з яго не спагнаны выдаткі, затрачаныя пры продажы аб’екта, і штраф за невыкананне ўмоў дагавора куплі-продажу.

Устаноўлены факты неэфектыўнага выкарыстання асобнымі землекарыстальнікамі надзелаў сельгаспрызначэння, у тым ліку меліяраваных. У цэлым плошча такіх земляў за 2015-2016 гады скарацілася па раёне на 772 гектары. Работнікі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама не заўсёды цікавіліся, наколькі хутка займаюцца ўчасткі, выдзеленыя па рашэннях райвыканкама. Некаторыя пуставалі да трох гадоў.

262 надзелы не значацца ў пераліку свабодных, таму не могуць прадастаўляцца грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэр- ных, блакіраваных жылых дамоў, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва. Гарадоцкаму райвыканкаму даручана сістэмна кантраляваць фарміраванне поўнай і сапраўднай інфармацыі аб свабодных зямельных надзелах, своечасовае іх займанне, уцягваць у гаспадарчы абарот маёмасць.

Спатрэбіцца завяршыць будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў фестывалю “Дажынкі-2014”, выкарыстоўваць па профільным прызначэнні Дом міласэрнасці.

Да пасяўной — дадаць тэмпу

Сакавіцкі маніторынг у гаспадарках Дубровенскага раёна паказаў, што тэхніка яшчэ не падрыхтавана да пасяўной. Адпаведна графіку рамонту, які распрацаваны аблсельгасхарчам, да 1 сакавіка 95% энерганасычаных трактараў і камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў павінны быць гатовы да палявых работ. У Дубровенскім раёне патрабаванне выконвалася на 84% і 73% адпаведна. На 22 сакавіка сельгасарганізацыі раёна мелі мінеральных ўгнаенняў 14,1% да тэхналагічнай патрэбы, у тым ліку азотных — 25,4%, калійных — 7,3%, фосфарных — 4,2%. У той жа час у асобных гаспадарках забяспечанасць 1-2% ад патрэбы.

У цэлым сельгасарганізацыі вобласці на вышэйпазначаную дату мелі ў запасе 27,2% мінеральных угнаенняў, у тым ліку азотных — 30,5%, калійных — 28,7%, фосфарных — 15,5%. Інфармацыя пра недахопы і парушэнні накіравана ў мясцовыя органы ўлады для рэагавання і актывізацыі падрыхтоўкі тэхнікі да пасяўной кампаніі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта