Авторизация
 

Дзяржаўным прадпрыемствам вернуты 2,5 мільёна

 137 леташніх маніторынгаў ахапілі звыў 1200 суб'ектаў. Іх праведзена ў 2,6 раза больш, чым праверак. Спагнана і вернута ў бюджэт 4,5 мільёна рублёў, доля дзяржавы ва ўстаўных фондах гаспадарчых таварыстваў павялічана на 1,7 млн. рублёў. 

Пастаўлена на ўлік аб'ектаў асноўных сродкаў на 20,4 млн.рублёў. Дзяржаўным прадпрыемствам вернуты 2,5 мільёна. Да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 1175 чалавек. Больш за 400 прапаноў унесена па ліквідацыі парушэнняў і павышэнні эфектыўнасці работы падведамных прадпрыемстваў, якія непасрэдна ўплываюць на эканамічную сітуацыю ў рэгіёне.


Летась правяраліся ўсе суб'екты Віцебшчыны, якія ў 2016-2017 гадах ажыццяўлялі здзелкі па экспарце дзелавой драўніны пад выглядам драўляных слупоў (свай), што з 1 студзеня 2016 года забаронена заканадаўствам. Для апытання службовых асоб замежных контрагентаў накіроўваліся запыты ў кампетэнтныя органы Латвійскай і Літоўскай рэспублік. У выніку праверкі аднаго з суб'ектаў узбуджана крымінальная справа ў адносінах дырэктара і яго намесніка па камерцыйных пытаннях.


Усяго за 2017 год па матэрыялах Камітэта ўзбуджана 109 крымінальных спраў.


Летась праведзена, у тым ліку ў складзе рабочай групы сумесна з Камітэтам рэспублікі і Адміністрацыяй Прэзідэнта і фінансавай міліцыяй, больш за 60 кантрольных мерапрыемстваў у адносінах 38 суб'ектаў раёна. Павышанай увагі заслугоўвалі выкарыстанне бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці ў ключавых сферах эканомікі. Кожны затрачаны рубель разглядаецца праз прызму эфектыўнасці яго аддачы ў перспектыве, на падставе гэтага ацэньваецца якасць работы органаў улады і кіравання.


На асаблівым кантролі даручэнні Кіраўніка дзяржавы, якія маюць дачыненне да занятасці і стварэння новых высокавытворчых рабочых месц, своечасовай выплаты заробку, забеспячэння ўзроўню заработнай платы не менш за 1000 рублёў у цэлым па краіне.


Важнейшая задача на бліжэйшы перыяд — навесці парадак у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці. У полі павышанай увагі застаюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па развіцці аграпрамысловага комплексу, прадстаўленні сапраўдных вытворчых паказчыкаў, рэалізацыі Указа ад 25.08.2016г. №320 "Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці". Актуальныя пытанні нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту, вяртання ў краіну валютнай выручкі, зніжэння сабекошту выпускаемай прадукцыі. На кантролі даручэнні Кіраўніка дзяржавы па выкананні матрыцы задач вертыкалі ўлады на 2018 год, якія мабілізуюць на дасягненне канкрэтных вынікаў.


Новаўвядзеннем у дзейнасці камітэта стануць Інтэрнэт-апытанні наконт якасці паслуг у сферы аховы здароўя, адукацыі, дарожнай гаспадаркі, ЖКГ і іншыя.


Міжведамасная рабочая група ў складзе супрацоўнікаў Камітэта вобласці, а таксама ўпаўнаважаныя службовыя асобы аблвыканкама, пракуратуры вобласці і УУС сістэматычна будуць вывучаць работу дзяржорганаў, прадпрыемстваў і арганізацый са зваротамі грамадзян. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта