Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе: пустых зямельных надзелаў не павінна быць

 Пустым месца не павінна быць
У кожным раёне ёсць свабодныя зямельныя надзелы, на якіх грамадзяне могуць пабудаваць дом, заняцца садаводствам ці агародніцтвам, стварыць фермерскую гаспадарку ці аб'ект малога бізнесу.

Раённыя, сельскія, гарадскія выканаўчыя камітэты зацвярджаюць пералікі незанятых участкаў, якія, па нормах Указа №667, павінны размяшчацца ў іх на стэндах, а таксама на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Калі такія звесткі ва ўказаных месцах адсутнічаюць, згодна з часткай 2 арт. 23.80 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, пагражае штраф ад 3 да 50 базавых велічынь.


Невыкананне ўказаных патрабаванняў, у першую чаргу, закранае законныя інтарэсы грамадзян і патэнцыяльных інвестараў, таму дадзенае пытанне пастаянна маніторыць Камітэт дзяржкантролю вобласці. У студзені за парушэнне заканадаўства пакараны 14 службовых асоб мясцовых выканаўчых органаў улады.


Паліва захоўваць па правілах
У рамках выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы летась Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці выявіў факты захоўвання дроў пад адкрытым небам на неабсталяваных пляцоўках кацельных арганізацый Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Сененскага і Чашніцкага раёнаў. Вільготнасць паліва складала ад 50 працэнтаў да 80 пры нарматыўнай — да 40. Як следства, большыя выдаткі на вытворчасць цеплавой энергіі.


На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці ў кастрычніку мінулага года Віцебскаму аблвыканкаму, райвыканкамам даручылі прыняць меры па выпраўленні парушэнняў і не дапускаць падобнага. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.


У чацвер, 22 лютага, у Камітэце дзяржкантролю вобласці з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 8 (0212) 42 50 41 будзе дзейнічаць "гарачая лінія". Чакаем паведамленняў пра факты неналежнага захоўвання ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў: дроў, шчапы і інш.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 597
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 001
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 866
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 606
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 436
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 401
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта