Авторизация
 

Дзяржкантроль сочыць за харчаваннем школьнікам

 Падчас кантрольных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі рэспублікі, якія праводзіліся ў першым паўгоддзі летась, выяўлены шматлікія парушэнні і недахопы пры арганізацыі харчавання школьнікаў, у тым ліку ў ДУА Віцебска і Оршы. Яны аналізаваліся на калегіях. Па даручэннях Прэзідэнта ў пэўныя тэрміны сітуацыю патрабавалася выправіць. Аднак у ходзе праверак у кастрычніку-лістападзе 2017 года Камітэт вобласці зноў выявіў недахопы. 

Так, большасць распрацаваных для ўстаноў адукацыі двухтыднёвых рацыёнаў харчавання не прайшлі санітарна-гігіенічную экспертызу, недастаткова эфектыўныя мерапрыемствы па ўстаноўцы ў школьных буфетах і кафэ сродкаў уліку выручкі і пераходу на безнаяўную форму разлікаў за гарачае харчаванне.


Вынікі праверкі "Полацк-гандаль", які абслугоўвае 15 устаноў адукацыі Полацка, паказалі, што паўтараюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства. У прыватнасці, шмат іх у шасці сталовых, чатырох буфетах, міні-кафэ, кандытарскім цэху, размеркавальных складах. У верасні таварыства не забяспечыла належнае збалансаванае харчаванне школьнікаў. Натуральныя нормы ў сярэднім на аднаго вучня па рыбе, кандытарскіх вырабах, малаку і кісламалочных прадуктах выкананы ад 83% да 89%, фруктах, агародніне, соку і яйках — ад 90% да 95%. А крупы, бульба, алей, макаронныя вырабы выкарыстоўваліся з завышэннем норм ад 101 да 108%.


Па выніках лабараторных даследаванняў ва ўсіх шасці адабраных порцыях дапушчаны адхіленні ад неабходных паказчыкаў энергетычнай каштоўнасці. Напрыклад, фактычныя значэнні каларыйнасці ніжэй за прадугледжаныя на бульбяны суп з пярловымі крупамі — на 31,8%, катлету свіную — на 29,5%, пюрэ — на 10,2%.


Пра няякасныя стравы сведчаць і рэшткі, вернутыя на кухню. Пасля абеду ў адходах аказалася 33% мяса адваранага, 18% — памідор свежых і 14% вараных макаронаў.


На ўсіх правераных харчаблоках, а таксама ў кандытарскім цэху і ў складах, дапушчаны парушэнні патрабаванняў санітарных норм і правіл па ўтрыманні памяшканняў, інвентару і абсталявання, захоўвання харчовых прадуктаў.


У адным з буфетаў неабгрунтавана завышалі цэны на воды, сокі, нектары, якія прадаюцца без разліву. Прыменены нацэнкі грамадскага харчавання на 20%. Па завышаным кошце пакупнікам прапаноўваліся піражкі з яблыкамі.


Разглядаецца пытанне аб прыцягненні 18 вінаватых службовых асоб і суб'ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта