Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

 У выніку мэтанакіраванай работы дасягнута і захоўваецца тэндэнцыя зніжэння колькасці праверак суб'ектаў вобласці. Напрыклад, у каардынацыйны план на другое паўгоддзе сёлета іх уключана 1462, што на 1238 ці на 45,9 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд летась. 

Акрамя гэтага, 16 кастрычніка 2017 года прыняты Указ №376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", накіраваны на зніжэнне ўздзеяння з боку кантралюючых органаў на суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці і змяненне парадку правядзення праверак з 1 студзеня 2018 года. У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца адыход ад сістэмы планавых праверак. Каардынацыйныя планы фарміравацца не будуць.


У 2018 годзе магчыма пазапланавая праверка, якая прызначаецца ў адпаведнасці з кампетэнцыяй кантралюючага (нагляднага) органа выключна пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Указам №376. Да такіх належаць:


- выкарыстанне правяраемым суб'ектам бюджэтных сродкаў, сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў, дзяржаўнай маёмасці, мер дзяржпадтрымкі;
- неабходнасць аператыўнага папярэджання парушэнняў заканадаўства ў момант іх учынення на абмежаванай тэрыторыі ці ў адносінах гандлёвых аб'ектаў, транспартных сродкаў, іншых месц дзейнасці;

- даручэнні органаў дзяржаўнага праследавання па ўзбуджанай крымінальнай справе і судоў па справах у іх вытворчасці;
- наяўнасць дакументальна пацверджанай інфармацыі аб парушэнні заканадаўства ці пагроза шкоды жыццю і здароўю грамадзян, жывёльнаму і расліннаму свету, навакольнаму асяроддзю, бяспецы дзяржавы і г.д. Праверка прызначаецца пры дакументальным пацверджанні парушэнняў. Ананімная заява не можа стаць прычынай пазапланаванага візіту кантралюючых органаў.


З першага паўгоддзя 2019 года замест планавых будуць праводзіцца выбарачныя праверкі, прызначэнне якіх у адносінах канкрэтнага суб'екта магчыма з улікам крытэрыяў ацэнкі рызыкі.


У цэлым, Указ ад 16.10.2017г. №376 змясціў акцэнты на прафілактычныя мерапрыемствы. Колькасць сфер, за якімі ажыццяўляецца кантроль, значна скарочана. За выкананнем патрабаванняў дакумента ўважліва сочаць Камітэт вобласці і органы пракуратуры. 

Абышлося дорага
Пры праверцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Полацка ўстаноўлены факты перарасходавання сродкаў прадпрыемства з парушэннем заканадаўства і ўнутраных лакальных актаў пры закупе шчапы паліўнай (у суме 467,2 тыс. руб.), будаўнічых і іншых матэрыялаў (140,2 тыс. руб.).


Акрамя гэтага, пры будаўніцтве мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр фашызму "Урочышча пяскі" ў Полацку ЖКГ дапусціла прыёмку няякасных работ і прымяненне несертыфікаваных будматэрыялаў. Таксама прынята да аплаты тое, чаго фактычна не рабілі. Кошт будаўніцтва мемарыяльнага комплексу завышаны на 57 тыс. рублёў.


У адносінах дырэктара прадпрыемства ўзбуджана і расследуецца крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў). Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты службовыя асобы, якія не забяспечылі належны кантроль за дзейнасцю ЖКГ Полацка. 

Знешнегандлёвыя аперацыі
Адно з парушэнняў, якое дапускаюць суб'екты гаспадарання, — несвоечасовая рэгістрацыя здзелак па правядзенні знешнегандлёвых аперацый.


Адпаведна патрабаванняў Указа ад 27.03.2008г. №178 па кожным знешнегандлёвым дагаворы, які прадугледжвае выплатную перадачу тавараў, агульны кошт якіх 300 еўра ў эквіваленце і больш, экспарцёр (імпарцёр) абавязаны да даты адгрузкі (паступлення) тавараў ці правядзення (паступлення) плацяжоў зарэгістраваць здзелку ў банку, дзе абслугоўваецца. Разам з тым выяўляюцца факты спозненасці, ці наогул рэгістрацыі няма.


Напрыклад, у лістападзе бягучага года адно з прамысловых прадпрыемстваў Віцебска тры здзелкі зарэгістравала праз 1-4 дні пасля перадаплаты і (ці) адгрузкі тавару. Яшчэ тры — праз 464-803 дзён, калі ўмяшаўся Камітэт вобласці. Агульная сума несвоечасовых здзелак склала 380 тыс. еўра і 32 млн. расійскіх рублёў. Прадпрыемства аштрафавана на суму 0,5 працэнта ад кошту экспарціраваных (імпарціраваных) тавараў.


Не ўсе суб'екты гаспадарання выконваюць патрабаванні Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2009г. №46 у часці падачы дакументаў, неабходных для ажыццяўлення функцый агента валютнага кантролю, якія павінны прадстаўляцца не пазней за сем рабочых дзён з дня залічэння на рахункі грашовых сродкаў па знешнегандлёвым дагаворы. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта