Авторизация
 

У "Бешанковіцкім камунальніку" — перарасход

 Прадпрыемства "Бешанковіцкі камунальнік" у перыяд з 1.01.2016г. да 30.06.2017-га нерацыянальна выкарыстоўвала паліўна-энергетычныя рэсурсы, пра што сведчыць перарасход. Фактычныя страты цеплаэнергіі ў сетках за 2016 год склалі 2771 Гкал ці 16,7%, за студзень-чэрвень 2017-га — 583 Гкал ці 12,6%, пры нормах у 10%. Таксама ў ІІІ квартале сёлета "Бешанковіцкі камунальнік" перарасходваў 36,7 тыс.кВтч электрычнай энергіі на пад'ём і падачу вады і 16,6 тыс. кВтч на прыём, перапрацоўку і адкачку сцёкаў. 

Па інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, факты нерацыянальнага выкарыстання ў ІІІ квартале бягучага года цеплавой і электрычнай энергіі дапушчаны арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Верхнядзвінскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Лёзненскага, Аршанскага, Пастаўскага, Расонскага, Сенненскага, Талачынскага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў.


Цяпер Камітэт разглядае пытанне аб прыцягненні да адказнасці вінаватых.
За нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 10 да 400 базавых. Выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў без зацверджаных ва ўстаноўленым парадку норм расходу (межаў спажывання) — пагражае штрафам ад 10 да 30 БВ, а на юрыдычную асобу — да 300.

Выкарыстанне непрацуючых прыбораў групавога ўліку расходу вады і цеплавой энергіі, сістэм рэгулявання падачы цеплавой энергіі ў шматкватэрных дамах, цэнтральных цеплавых пунктах ці іх адсутнасць, адпаведна неправядзенне разлікаў па паказаннх прыбораў уліку пагражаюць юрыдычнай асобе штрафам ад 20 да 100 базавых. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 528
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 585
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 594
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 751
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта