Авторизация
 

Зменены склад і намінацыі ў абласным конкурсе "Чалавек года..."

 Лаўрэатаў пачэснага звання з 2017 года стануць вызначаць у пяці намінацыях замест ранейшых 20. Удвая скарочана колькасць пераможцаў: узнагароды атрымаюць 50 прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці. Гэта прадугледжана новай інструкцыяй аб парадку правядзення абласнога конкурсу на прысваенне пачэснага звання "Чалавек года Віцебшчыны", зацверджанай рашэннем аблвыканкама ад 5 кастрычніка 2017 года №614. 

Нягледзячы на тое, што дакументам аптымізавана колькасць намінацый, кандыдатаў на прысваенне пачэснага звання па-ранейшаму будуць вылучаць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Прафесійныя заслугі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, арганізацый, устаноў з усіх рэгіёнаў вобласці адзначаць у наступных катэгорыях: "Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес", "Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка", "Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і ар-хітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі", "Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь), "Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый".


Сярод асноўных крытэрыяў прысваення пачэснага звання — значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці, вытворчыя паказчыкі, прафесійныя і дзелавыя якасці кандыдатаў. Акрамя гэтага, абавязкова ўлічваюцца дадзеныя аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, аб адсутнасці ці наяўнасці судзімасці.


Пераможцы вызначаюцца па выніках работы на працягу года. Дакументы на вылучэнне кандыдатаў прымаюцца ў гаррайвыканкамах па тэрытарыяльным прынцыпе да 1 студзеня года, папярэдняга прысваенню звання. У наступным удзельнікі пройдуць адбор. Лепшым будзе прысвоена пачэснае званне з уручэннем спецыяльнага дыплома і выплатай грашовага ўзнагароджання.


Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2009-га, з мэтай стымуляваць творчую працу, прапаганду інавацыйных ідэй, перадавога вопыту. Скіраваны падкрэсліць каштоўнасць заслуг і дасягненняў жыхароў вобласці і іх уклад у агульную справу развіцця рэгіёну. За ўсю гісторыю ўладальнікамі пачэснага звання "Чалавек года Віцебшчыны" сталі 900 чалавек. Прысвойваецца, як правіла, толькі аднойчы, але апраўдваюць яго лаўрэаты з дня ў дзень.


Імёны чарговых лепшых прадстаўнікоў Прыдзвіння назавуць у пачатку 2018 года. Па традыцыі білборды з іх фотаздымкамі ўпрыгожаць населеныя пункты Віцебшчыны.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс размешчана на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама ў раздзеле "Конкурсы".


Вольга БУЛАЎКА, галоўны спецыяліст

галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 591
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 541
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 378
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 185
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 575
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 296
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 593
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта