Авторизация
 

Дзяржкантроль вывучаў кошт лекаў

 Камітэт дзяржкантролю вобласці правёў параўнальны аналіз цэн на лекавыя сродкі ў рэгіёнах Віцебскай вобласці і горадзе Смаленску Расійскай Федэрацыі. Параўноўвалі кошт найбольш запатрабаваных імпартных і айчынных лекаў, якія рэалізуюць праз аптэчныя сеткі. Больш за сорак найменняў антыбіётыкаў, гіпатэнзіўных (паніжаюць ціск), імунастымулюючых, гіпаліпідэмічных (зніжаюць халестырын у крыві) і іншых сродкаў.

У аддаленых ад абласнога цэнтра раёнах Віцебскай вобласці цэны на лекі вышэй на 10%. Гэта звязана з дадатковымі транспартнымі выдаткамі і адсутнасцю канкурэнцыі ў рэгіёнах.


Імпартныя лекі (параўналі трыццаць найменняў) у аптэках Смаленска ў палове выпадкаў былі на трэць танней, чым у Віцебску.


Камітэт дзяржкантролю вобласці накіраваў прапановы прыняць меры па зніжэнні цэн на лекавыя сродкі ў арганізацыі, што маюць рознічныя аптэчныя сеткі ў Беларусі.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ўвозяць тавары ў палімернай, шкляной, папяровай, кардоннай ці ўпакоўцы з камбінаваных матэрыялаў, абавязаны сабраць, абясшкодзіць ці выкарыстаць гэтыя ўпакоўкі. Для таго заключаюць дагавор з аператарам і ўносяць аплату на яго разліковы рахунак.


Сёлета выявілі, што адна з юрыдычных асоб Віцебска не заплаціла за збор, абясшкоджванне і выкарыстанне адходаў тавараў і ўпакоўкі за ІІ-ІІІ кварталы мінулага года. Сума — больш за 600 000 рублёў. За парушэнні пакаралі штрафам у такім жа памеры.
Таксама юрасобы і ІП, што займаюцца вытворчасцю прадукцыі, выконваюць работы, аказваюць паслугі, пасля якіх утвараюцца адходы, абавязаны арганізаваць іх збор і ўтылізацыю.Такую работу рэгламентуюць самастойна распрацаваныя інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці. Іх абавязкова ўзгадняць з тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды. Парадак распрацоўкі і ўзгаднення вызначаны Саўмінам (пастанова ад 23.07.2010 №1104) і Мінпрыроды (пастанова ад 22.10.2010 №45).


Гэтае патрабаванне выконваюць далёка не ўсе суб'екты. Так, на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна зарэгістравана 220 юрыдычных асоб. Большасць ажыццяўляе эканамічную дзейнасць, падчас якой утвараюцца адходы вытворчасці. Інструкцыі распрацаваны і ўзгоднены толькі ў 39 з іх. У Браслаўскім раёне зарэгістравана 281 юрасоба, распрацаваных і ўзгодненых інструкцый — 63. У Гарадоцкім раёне суадносіны юрыдычных асоб і інструкцый: 350 — 53, у Лёзненскім: 280 — 43, у Пастаўскім: 451 — 71. Індывідуальныя прадпрымальнікі ўвогуле не распрацоўвалі інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці.


Камітэт дзяржкантролю вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на выкананне патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі. За парушэнні чакае адміністрацыйная адказнасць. Вінаватых асоб пакараюць штрафам да 50 базавых велічынь, індывідуальнага прадпрымальніка — да 200, юрыдычную асобу — да 1000. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта