Авторизация
 

Дзяржкантроль вобласці сочыць за ўводам у эксплуатацыю жылых дамоў

 Камітэт дзяржкантролю вобласці пастаянна сочыць, як выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў, што будуюцца з прыцягненнем сродкаў грамадзян і ўключаны ў пералік праблемных дамоў са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва.

У Віцебску на ўмовах долевага ўдзелу грамадзян з перавышэннем тэрміну будавалі два шматкватэрныя дамы. Адзін даўжэй на 3,4 месяца, другі — на 1,7. У першым выпадку адна з прычын — недахоп фінансавання на пачатковым этапе з-за недастатковай колькасці грамадзян-забудоўшчыкаў. Каб прывабіць дольшчыкаў, заказчык і падрадчык ААТ "Жылбуд" знізіў кошт квадратнага метра. Па стане на 19 верасня ўкамплектаваны 234 кватэры. У заключаных з грама-дзянамі дагаворах указаны тэрмін уводу дома ў эксплуатацыю — да 30 кастрычніка 2017 г.


У спазненні з другім домам вінаваты падрадчык БМП-715 ААТ "ТрэстБелтрансбуд". Працаўнікоў накіроўвалі завяршаць будаўніцтва іншых аб'ектаў. Таксама праводзілі дадатковыя работы. У тым ліку перапланіроўку кватэр па заявах дольшчыкаў, змяненне трасіроўкі сетак каналізацыі, выпраўлялі заўвагі ад органаў МНС. За зрыў графікаў і неналежную арганізацыю будаўніцтва звольнены начальнік БМП-715 ААТ "ТрэстБелтрансбуд". У якасці субпадрадчыка прыцягнуты ААТ "Будтрэст №9, г. Віцебск", "ДБУ-45, г.Віцебск".


У Полацку шматкватэрны жылы дом узводзяць з 13 кастрычніка 2014 года. Будаўнічая гатоўнасць аб'екта — 94%. Пры гэтым тэрмін выйшаў сёлета 31 жніўня. Затрымка здарылася з-за рашэння заказчыка ААТ "САММІТ" палепшыць эстэтычны выгляд фасадаў. Планавалі аддзелку керамагранітам.


Паколькі будаўнічы аб'ект знаходзіцца ў гістарычнай зоне горада, спатрэбіўся дазвол Міністэрства культуры. А таксама карэкціроўка дакументацыі. Міністэрства не пагадзілася, таму фасад аздобяць па ранейшай праектна-сметнай дакументацыі. Завяршыць работы плануюць да 30 лістапада.
У Наваполацку тэрмін будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома перавысілі больш чым на два месяцы. Прыняты меры па замене забудоўшчыка. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта