Авторизация
 

Дзяржкантроль паведамляе

 Разгляд неўпапад

Службовыя асобы Докшыцкага райвыканкама на зварот аб спагнанні шкоды за псаванне маёмасці паведамілі грамадзяніну, што ён мае права звярнуцца ў суд для атрымання кампенсацыі. Аднак тым толькі ўвялі ў зман. У кампенсацыі яшчэ раней яму адмовілі ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў іскавай даўнасці. 

Пры разглядзе звароту жыхароў Бягомля пра дрэннае функцыянаванне сістэмы водазабеспячэння (водаадвядзення) і бяздзеянне начальніка мясцовага ўчастка ЖКГ Бягомльскі сельвыканкам не вырашыў пытанне аб выкананні сацыяльных стандартаў па забеспячэнні гарачай вадой і не прыцягнуў да адказнасці службовую асобу, якая не прыняла мер рэагавання.


У Наваполацкім гарвыканкаме выяўлены факты неналежнага выканання адміністрацыйных працэдур: да разгляду ад заяўніка не аформлены ва ўстаноўленым парадку дакументы, істотныя памылкі ў прынятых адміністрацыйных рашэннях, а таксама неабгрунтаванае прыняцце рашэнняў.

Перастаралася

Галоўны бухгалтар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Віцебска пры вылічэнні сярэдняга заробку для даплаты кіраўніку за час выканання дзяржаўных абавязкаў (работа ў выбарным дзяржаўным органе) не ўключала ў разлік квартальныя прэміі і па выніках за год. У выніку з бюджэту незаконна атрымана больш за 25 тысяч рублёў.


У выпадках незразумеласці пры прымяненні нарматыўных актаў камітэт дзяржкантролю прапануе звяртацца за растлумачэннямі ў кампетэнтныя органы.

Незбалансаванае харчаванне

У сакавіку-чэрвені правяралася, як у ААТ "ВІТМІЛ" у Віцебску і "Орша-Сэрвіс" арганізавана харчаванне школьнікаў. Устаноўлена, што ў 2016 годзе і І квартале сёлета не забяспечваліся натуральныя нормы харчавання. У "ВІТМІЛ" самы нізкі ўзровень адзначаны па тварагу (54%), соках (65%), смятане (71%), малаку і малочных прадуктах (74%), яйках і садавіне (75%) і інш. У "Орша-Сэрвіс" — кандытарскіх вырабах (48%), смятане (58%), тварагу (60%), сыру (72%) і інш. У меню адны і тыя ж стравы на працягу некалькіх дзён запар. Не выконваліся нормы абмежавання каўбас і сасісак вараных. У буфетах штодзень прадавалі мучныя вырабы ў складзе з імі (піцы, смажанкі, слойкі, бутэрброды і інш.), якія можна ўключаць у рацыён не больш за два разы на тыдзень.


У сталовай аршанскай гімназіі №1 пры двухразовым харчаванні наведвальнікам ні разу на працягу месяца на трэцяе не давалі малако за выключэннем какавы і кафейнага напою з ім і кісламалочныя напоі. У меню СШ №16 кефір і малако былі толькі два разы замест прадугле-джанага штодзённага рацыёну.


Вучням 6-10, 11-13, 14-17 гадоў памяншалі нормы выхаду асноўных страў — катлет, біточкаў, шніцэляў, каш. Пры гэтым выдавалі вялікія порцыі хлеба, які на сняданак і на абед заўсёды ўключаўся ў меню па 30 грам двух відаў, што ў 1,5 раза больш за дарослую порцыю.
"ВІТМІЛ" рэалізоўвала школьнікам кандытарскія вырабы з алкагольнымі напоямі ў складзе. Выпякалі пірожныя з уключэннем сыравіны з мінулым тэрмінам прыдатнасці. Іх рэцэпты не адпавядалі тэхналагічным карткам. Такіх кандытарскіх вырабаў рэалізавана на суму 87,2 тыс. рублёў.


Аднастайнасць, парушэнне тэхналогіі прыгатавання страў паслужылі прычынамі шматлікіх не з'едзеных порцый.
У ходзе праверкі адзначаны недастатковы ўзровень матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аб'ектаў харчавання і гандлю. Высокая ступень зносу абсталявання, асобнага не хапае. Напрыклад, адна са школьных сталовых у Оршы не абсталявана пасудамыечнай машынай, неабходна папоўніць колькасць працірачна-рэзальных машын, халадзільнага абсталявання і бульбачыстак.


У сямі аб'ектах ААТ "Орша-Сэрвіс" выяўлены парушэнні санітарных норм і правіл, у тым ліку несвоечасовы рамонт памяшканняў, выкарыстанне забруджанага і пашкоджанага карозіяй абсталявання і інвентару, посуду са сколкамі і трэшчынамі, захоўванне прадукцыі з парушэннем температурных умоў і інш. Аналагічная сітуацыя ў ААТ "ВІТМІЛ".


Па выніках праверак 29 вінаватых работнікаў і суб'екты гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 26 чалавек — да дысцыплінарнай.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта