Авторизация
 

У Віцебску разгледзелі пытанні падрыхтоўкі да жніва

 На пасяджэнні аблвыканкама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да найбольш напружанай сельскагаспадарчай кампаніі года — жніва. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Фёдараў адзначыў, што па папярэдніх ацэнках  сёлетні валавы збор зерневых  можа быць вышэйшы за леташні на 20-25%, сярэдняя нагрузка на камбайн складае 221 гектар пасеваў, пры спрыяльных умовах надвор'я іх можна абмалаціць за 22 дні.

Аднак на 25 ліпеня гатоўнасць камбайнаў складала толькі 59%. Цяпер максімум намаганняў трэба прыкласці, каб неадкладна закончыць рамонтныя работы. Чакаецца, што масавае жніво на Віцебшчыне пачнецца на наступным тыдні.


Прэзідыум абкама прафсаюза работнікаў АПК вызначыў задачы прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні ўборкі ўраджаю ў 2017 годзе. Ад райкамаў і пярвічных прафсаюзных арганізацый запатрабавана ажыццяўляць кантроль за захаваннем патрабаванняў па ахове працы, вытворчай дысцыпліне, забеспячэннем удзельнікаў жніва сродкамі індывідуальнай абароны, медаптэчкамі, гарачым харчаваннем. Распрацаваны ўмовы аплаты працы, дадатковыя меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання пры штодзённым вызначэнні пераможцаў спаборніцтва.


Для экіпажаў камбайнаў КЗС-1210, КЗС-1218 і імпартных, якія першымі намалоцяць 1000 тон зерня, абкам прафсаюза АПК прызначыў прэміі да 33 базавых велічынь (на сённяшні дзень гэта 759 рублёў).


У Міёрскім раёне па зводцы за 30 ліпеня гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складала 78%, усе яны былі падрыхтаваны да выхаду ў поле ў ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Папшулі", "Наўгароды", "Мерыца", "Узмёнскі край". Два з іх працавалі ва УП "Павяцце". Дарэчы, у гэтай гаспадарцы ішоў абмалот азімага рапсу і насеннікаў злакавых траў.
Гаспадаркі "Узмёнскі край", "Пад'ельцы" і "Павяцце" да 30 ліпеня ўключна ўбралі 110 гектараў насеннікаў злакавых траў і намалацілі 73 тоны насення. Усяго ў раёне такіх насеннікаў 580 га.
Ільнозавод прыступіў да цераблення лёну.


Амаль усе сельгаспрадпрыемствы ўносяць у глебу гліфасаты, імі апрацаваны за 30.07 24,2% вызначаных плошчаў. "Туркова", "Мікалаёўскі", "Узмёнскі край", "Гвардзейскі" і "Чэрасы" вядуць ворыва пад азімыя крыжакветкавыя.
Працягваецца назапашванне кармоў. На умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па стане за 30 ліпеня па 12,8 ц к. адз., што толькі на 0,4 ц к. адз. менш леташняга на гэтую дату.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта