Авторизация
 

Прэс-канфэрэнцыя губернатара вобласці Мікалая Шарстнёва

Пресс-конференция губернатора области Николая ШерстнёваПрэс-канфэрэнцыя губернатара вобласці Мікалая Шарстнёва з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, якая адбылася ў аблвыканкаме 4 мая, атрымалася асаблівай. І па атмасферы, і па змястоўнасці, і па працягласці. Падчас больш чым двухгадзіннай гутаркі журналісты атрымалі вычарпальныя адказы па актуальных пытаннях, якія мелі дачыненне да развіцця Віцебшчыны, эканомікі, сацыяльнай сферы, вырашэння праблем занятасці, узроўню школьнай і ўніверсітэцкай адукацыі. Да ўвагі чытачоў коратка пра галоўнае. 

 

Якія вынікі візітаў старшыні аблвыканкама ў расійскія рэгіёны?
—Перш за ўсё, такія паездкі дапамагаюць наладзіць стасункі. Не сакрэт, калі фарміруюцца асабістыя, сяброўскія адносіны, лягчэй выбудоўваць міжрэгіённую эканоміку. А далей дыялог вядзецца не столькі пра ўстанаўленне гандлёвых адносінаў, колькі пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Калі б у нас была выбудавана эканоміка беларуска-расійскіх вытворчасцей, сыравінных зон, ферм, ніякіх мясных і малочных войнаў не ўзнікала б. Гэта гарант работы абодвух бакоў. За тым падцягнуцца і агульныя цэны на газ, энерганосьбіты і г.д.


Нашы тавары, нават хлеб, запатрабаваны на расійскіх рынках. Аднак трэба вырашаць пытанні, як у суседняй краіне прадаць іх без пасрэднікаў, якія павялічваюць кошт. Калі супастаўляем цэны на расійскім рынку з адпускнымі нашых прадпрыемстваў, бачым вялікую розніцу, якая асядае ў кішэнях пасрэдніцкіх структур. Аднак рынак сфарміраваны, і па шэрагу прычын вельмі няпроста штосьці змяніць. Сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў дапамагаюць вырашаць і гэтыя праблемы.


Адзін з апошніх маіх візітаў адбыўся ў Астраханскую вобласць. Там пабудавалі завод па перапрацоўцы малака і вытворчасці асобных відаў прадуктаў, але з-за адсутнасці сыравіны не запусцілі. Таму адразу ўзнікла тэма для размовы. Падключыліся нашы спецыялісты, падумалі, як наладзіць сумесную вытворчасць. Віцебская вобласць будзе пастаўляць сыравіну, там яе перапрацоўваць, чым гарантуе працаздольнасць завода. Створым стартавую пляцоўку, каб праз гэта прадпрыемства ўвесці свой тавар на тэрыторыю ўсяго рэгіёну. Аналагічныя пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва разглядаюцца з Валгаградскай, Бранскай і іншымі абласцямі.


Што патрэбна для таго, каб эканоміка нашай вобласці працавала больш эфектыўна?
—Як ні банальна гучыць, але ўсё вырашаюць кадры. У цяперашняй сітуацыі можна працаваць па-рознаму. Ёсць моцны кіраўнік, які ўмее граматна мысліць і арганізаваць работу так, каб забяспечыць і добрыя паказчыкі вытворчасці, і людзей вартым заробкам. А ў другога ў такіх жа ўмовах рахункі заблакіраваны, ураджайнасць нізкая.


Заўсёды прыводжу ў прыклад гаспадарку "Лаўрынаўка" ў Аршанскім раёне. Тут адзін працаўнік вырабляе прадукцыі на 800 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Гэта зашмат больш, чым на некаторых прадпрыемствах рэспубліканскай уласнасці, дзе часам аналагічны паказчык складае 60 мільёнаў. Два гады таму стаяла пытанне аб закрыцці ў Оршы малочнага завода, мясакамбіната, камбіната хлебапрадуктаў, які пагразнуў у даўгах. Але сёння гэтыя прадпрыемствы паспяхова працуюць. У тым пэўная заслуга кіраўнікоў, якія змаглі прыняць правільныя рашэнні.
Як у бліжэйшай перспектыве ўлада плануе выбудоўваць адносіны з бізнесам?
—Узаемаданосіны сфарміраваны, а ўмовы для развіцця прыватнага прадпрымальніцтва, на жаль, не створаны. Каб раскруціць нейкі інвестыцыйны праект, трэба затраціць нямала часу на афармленне неабходнай дакументацыі.


А калі, напрыклад, малады чалавек "нарадзіў" цудоўную ідэю стварыць вытворчасць, дзе будзе выпускацца інавацыйная прадукцыя, але не мае капіталу. Як яму дапамагчы? Мы ўнеслі прапанову на базе Аршанскага раёна правесці эксперымент—крэдытаваць пад бізнес-план, а залогам стане само будучае прадпрыемства. Чаму менавіта ў гэтым краі? Таму што тут жывуць звыш 158 тысяч чалавек. Магчыма, знойдзецца больш ініцыятыўных распачаць сваю справу.


Бізнес—прыярытэт. Нават з той мінімальнай падтрымкай, якую можам яму аказаць, ён сам пракладвае сабе дарогу. У развітых краінах бізнес займае да 70% у фарміраванні бюджэту, у нас толькі—20%, але і гэта нямала. Неабходны спрыяльныя ўмовы для яго развіцця. У тым наш клопат. Калі людзі маюць стартавы капітал, патрэбна падумаць і пра тое, як яго застрахаваць.


За кошт чаго Віцебшчына змагла б зрабіць значны штуршок наперад?
—Наш край валодае пэўнымі прыроднымі рэсурсамі: гэта зямля, лес, вада, торф, пясок. Патрэбна ўкладваць сілы туды, адкуль рэальна атрымаць аддачу. У сельскай гаспадарцы, на жаль, удвая ў параўнанні з 1990-мі гадамі знізілася вытворчасць. Неабходна наганяць упушчанае, нарошчваць магутнасці. Ад гэтага залежыць загрузка мясных і малочных перапрацоўчых прадпрыемстваў. Павялічыцца рэнтабельнасць—з'явіцца прыбытак, які дапаможа вырашыць сацыяльныя праблемы, палепшыць жыццё людзей. Мы павінны ствараць абсалютна сучасныя ўмовы гаспадарання на зямлі. Людзі, якія будуць заняты на прагрэсіўных вытворчасцях, жыць у добраўпарадкаваных дамах не захочуць выязджаць з сяла. Так вырашыцца кадравая праблема.


Рыхтуецца праектная дакументацыя на будаўніцтва на Віцебшчыне 10 ферм, на дзве тысячы дойных кароў кожная. Тут будзе ўсё самае лепшае, што ёсць у Беларусі, нават у свеце. У такіх умовах надой складзе па 25 літраў ад каровы ў суткі. З дзесяці ферм атрымаецца 500 тон малака, гэта трэцяя частка таго, што дае ўся вобласць у зімовы перыяд.


Ідзе станаўленне інтэграцыйных структур, што у гэтым працэсе стаіць на мэце перш за ўсё?
—Сёлета неабходна аб'яднаць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у інтэграваныя сістэмы, у адзінае цэлае. Пакуль кожнае з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае свой рахунак у банку і г.д.


Мэта аб'яднання—вырабіць тавар, танны для пакупніка і канкурэнтаздольны на знешнім рынку. Паглядзіце, што адбываецца. Сельгас-прадпрыемства пастаўляе зерне на камбінат хлебапрадуктаў па пэўнай цане, яно вяртаецца ў гаспадарку ў выглядзе камбікармоў, падаражэўшы ў некалькі разоў. У вытворчасці свініны і птушкі канцэнтраты займаюць 70%. Пакуль прадукт трапіць да спажыўца, пройдзе праз многія структуры, якія хочуць атрымаць прыбытак. Пры гэтым і гаспадарка не багацее, і перапрацоўчае прадпрыемства беднае і гандаль не жыруе. А грошай нідзе няма—растварыліся.
У інтэграцыйнай структуры не будуць закладываць прыбытак на прамежкавых этапах. Скароціцца кіраўнічы апарат. Важнае і тое, што аб'яднанне дазволіць цэнтралізаваць капітал.
Сёлета для інтэграцыйных структур набылі больш за 500 адзінак навейшай тэхнікі. Неабходна стварыць самую сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, каб атрымаць максімальных эфект у эканоміцы і зрухі ў дадзеным накірунку значныя.


Вялікая ўвага надаецца пытанням занятасці насельніцтва, росту вытворчасці працы і заробку. Якія задзейнічаны механізмы ў дадзеным накірунку?
—Пытанне занятасці—адно з краевугольных. З-за няўстойлівай работы прадпрыемстваў на рынку працы ўзнікла пэўная напруга. Аднак актыўна ідзе працэс перапрафілявання стратных вытворчасцей, адначасова арганізуюцца новыя. І людзям прапануюцца іншыя варыянты працаўладкавання і перанавучання. Хто жадае, абавязкова будзе працаваць.


У нас крыху больш за 1% афіцыйных беспрацоўных. Напэўна, ён павінен быць, каб чалавек цаніў сваё рабочае месца. Калі, умоўна кажучы, вам ніхто не дыхае ў патыліцу, гэта не спрыяе і павышэнню прафесіяналізму.


Калі старшыня аблвыканкама праводзіць "прамую лінію" тэлефон не змаўкае. Не сакрэт, што звяртацца ў самы верх улады, а таксама ў СМІ многія вымушаны з-за таго, што іх не пачулі на першапачатковым этапе. Вашы да гэтага адносіны?
—Вельмі мала паступае званкоў ад тых, хто не прайшоў усе інстанцыі на пярвічным узроўні. Асноўная маса патэлефанаваўшых — адэкватныя людзі са сваімі праблемамі, і я на іх баку. Халатнасць, бяздзеянне асобных кіраўнікоў вымусілі іх звяртацца ў аблвыканкам. Некаторыя праблемы здымаюцца імгненна. Астатнія скаргі жыхароў Віцебшчыны трымаю на кантролі. Штораз перад чарговай "прамой лініяй" падводжу вынік, як выкананы даручэнні па папярэдняй. Факты абыякавых адносін да праблем людзей трэба выкараняць.


Як ставіцеся да прапановы выкладаць у школах краязнаўства? На Вашу думку, ці адпавядае сучаснасці ўзровень сістэмы вышэйшай адукацыі на Віцебшчыне?
—Дзеці абавязкова павінны ведаць гісторыю свайго краю. Таму ўвесці ў навучальны школьны працэс курс краязнаўства будзе якраз дарэчы.
Узровень сістэмы вышэйшай адукацыі патрабуе лепшага. Цяперашнія выпускнікі ўніверсітэтаў не гатовы да самастойнай работы па спецыяльнасці, бо маюць слабы практычны ўзровень падрыхтоўкі. Маладыя спецыялісты павінны пачынаць на лепшых перадавых вытворчасцях, дзе ёсць перспектывы развіцця, магчымасці навучыцца працаваць. Толькі пасля гэтага перад імі можна ставіць больш складаныя задачы.


Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта