Галоўная > Моладзь >


19-12-2010, 15:48. размясціў: gazeta
У памяць пра класіка
У канцы лістапада наша краіна адзначала 80-ыя ўгодкі рыцара слова і самаадданага сына беларускай зямлі, празаіка, драматурга, сцэнарыста і публіцыста Уладзіміра Караткевіча.

У раённай дзіцячай бібліятэцы таксама прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Шмат сабралася чытачоў на літаратурна-культурную вандроўку па мясцінах жыцця і творчасці пісьменніка пад назвай “На спатканне да славутага песняра”.
Мэтай сустрэчы з’яўлялася глыбокае асэнсаванне творчасці і асобы Уладзіміра Караткевіча, выхаванне патрыятызму і любові да літаратуры. Да ўвагі прысутных прапанавана спецыяльная кніжная выстава.

Вядучая мерапрыемства Ірына Томка распавяла слухачам пра лёс і жыццё класіка беларускай літаратуры, пазнаёміла вучняў з вершамі, казкамі, аповесцямі і раманамі. Адзначыла, што Уладзімір Караткевіч быў вялікім жыццялюбам, якія ўсё радзей сустракаюцца ў нашым жыцці. Нават у сталыя гады спалучаў у сабе чалавечую мудрасць з дзіцячай непасрэднасцю. Чалавек вялікага сэрца. Яго прыхільнасць да жыцця не ведала межаў. Заўсёды сумленны і высакародны. Сакавітая беларуская мова, а мара—каб яна стала натуральнай для моладзі. Дзеля гэтага трэба больш чытаць яго творы, дзе раскрываецца для нас гісторыя нашага народа.

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты.
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх…

Адметна, што пасля мерапрыемства практычна ўсе творы Уладзіміра Караткевіча былі разабраны слухачамі з паліц. Вось такую актыўную цікавасць выклікаў аповед пра класіка ў хлопцаў і дзяўчат.

Валянціна ЛАКОТКА.

Вярнуцца назад