Авторизация
 

Канферэнцыя Міёрскага камітэта БРСМ

Конференция Миорского комитета БРСМАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

7 красавіка райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правёў справаздачна-выбарную канферэнцыю, на якой прысутнічалі 127 дэлегатаў. Першым сакратаром раённай арганізацыі абрана Вікторыя ПЯТКЕВІЧ, якая і раней займала гэтую пасаду. Таксама вызначаны склад раённага камітэта БРСМ, кантрольнай камісіі і дэлегаты на абласную справаздачна-вабарную канферэнцыю. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічаў выконваючы абавязкі другога сакратара абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў ХРОЛ. 

 

Конференция Миорского комитета БРСММаладзёжны лідар раёна Вікторыя ПЯТКЕВІЧ выступіла з дакладам. Яна адзначыла, што БРСМ — самы масавы саюз у краіне, яго сябры актыўна і з карысцю бавяць час. Мэты самыя надзённыя — выхоўваць патрыятызм, асобу і служыць на карысць Беларусі. У раённай структуры саюза 1065 сяброў, гэта 36% ад агульнай колькасці моладзі. Школьнікаў—52 %, астатнія — прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў. Самыя масавыя пярвічкі створаны ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях, СШ №3 імя Ягора Томкі, цэнтральнай раённай бальніцы. Поспех моладзі, падкрэсліла Вікторыя Пяткевіч, залежыць ад лідараў. За імі ідзе калектыў. Выступоўца таксама расказала пра тэматычныя акцыі і мерапрыемствы, удзел у выбарчай кампаніі, арганізацыю пікетаў. Моладзь працуе і ў сельскагаспадарчых атрадах, праяўляе сябе ў валанцёрскім руху, штогод узнагароджваюць лепшых маладых тысячнікаў на жніве.


Конференция Миорского комитета БРСМСтаршыня кантрольнай камісіі Марына ТЫЧКО паведаміла, што пры маніторынгу пярвічак выяўлены пэўныя недахопы з афармленнем дакументацыі. У перспектыве намечаны выязныя семінары для сакратароў.


У важнасці грамадзянскай пазіцыі пераканаў лідар пярвічкі СШ №3 імя Я. Томкі Юрый СІПОВІЧ. Актыўнасць, выдатная вучоба, дапамога слабейшым, адзінокім і састарэлым — вось, па словах Юрыя, пастулаты для сучаснага пакалення. На рахунку актывістаў шмат добрых спраў. Гэта і догляд за брацкай магілай у вёсцы Масеўцы, удзел у працоўных семестрах, добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. Вучні сваімі рукамі робяць гірлянды на магілы воінаў-пераможцаў, сёлета падрыхтавалі канцэрт дзецям вайны.


Сакратар пярвічнай арганізацыі аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ расказаў пра ўдзел сваіх калег у спартыўных мерапрыемствах, конкурсах прафесійнага майстэрства, брэйн-рынгах. Акцыі выратавальнікаў на тэму бяспекі даўно сталі папулярнымі на Міёршчыне.
Сакратар пярвічкі таварыства "Мікалаёўскі" Наталля ШАРАГ падзялілася, што яе калегі — актывісты мастацкай самадзейнасці, конкурсу маладых сем’яў "Уладар сяла", пераможцы раённага спаборніцтва па адвозцы зерня.


Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў КАШКУР расказваў пра сумесную работу з райкамам БРСМ. Клопат пра ветэранаў, дзяцей і вязняў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх і састарэлых людзей — аб'ект супольнай увагі грамадскіх структур.


Ад імя раённага аб'яднання прафсаюзаў выступіў яго старшыня Аляксандр БАРЭЙКА. Прафсаюзная, ветэранская і маладзёжная арганізацыі год таму падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.


Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК адзначыла разнапланавасць маладзёжных праектаў, вітала актывістаў, якія служаць для аднагодкаў прыкладам. Станоўча ацаніла работу райкама БРСМ і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА.


Конференция Миорского комитета БРСМДзейнасць раённай арганізацыі саюза моладзі за справаздачны перыяд адзінагалосна прызнана здавальняючай. У склад раённага камітэта ўвайшлі інспектар РАНС Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана НЯМІРА, галоўны бухгалтар раённай арганізацыі БРСМ Ірына РУБАНІК, інжынер па ахове працы ПМС Арцём ГУМЕНЮК, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя ПЯТКЕВІЧ, вучаніца СШ №2 і старшыня мала-дзёжнай Палаты раёна Юлія КРУК, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля ПЯТКЕВІЧ, урач-тэрапеўт Анжаліка НЯМІРА, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Святлана ХАДАНЁНАК, галоўны інжынер хлебазавода Павел СЯРКО, вядучы метадыст РДК Дар'я ШУК, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аксана ПАДЗЯВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ала СМЕРЦЬЕВА, настаўніца СШ №2 Таццяна ШАТУРЫНА, бухгалтар ААТ "Мікалаёўскі" Наталля ШАРАГ. Кантрольную камісію склалі спецыяліст па закупках ЦРБ Таццяна БЯЛЯЕВА, майстар ПМК-55 Валянціна МІХАЙЛАВА, спецыяліст па кадрах хлебазавода Таццяна ТРАШЧАНКА. Дэлегаты на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю—прадстаўнікі раённага камітэта БРСМ Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, Ірына РУБАНІК, Вікторыя ПЯТКЕВІЧ, Юлія КРУК, Наталля ПЯТКЕВІЧ, Арцём ГУМЕНЮК. На пасадзе першага сакратара райкама саюза моладзі засталася Вікторыя ПЯТКЕВІЧ, другі сакратар—Наталля ПЯТКЕВІЧ, кантрольную камісію ўзначаліла Таццяна ТРАШЧАНКА, выбрана і бюро райкама.


Конференция Миорского комитета БРСМПрадстаўнік з абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў ХРОЛ заўважыў, што выканаўчая ўлада, грамадскія арганізацыі раёна працуюць як адна сям'я. Пажадаў быць міярчанам толькі лепшымі і толькі першымі. Уручыў узнагароды абласнога камітэта намесніку старшыні райвыканкама Таццяне СТАЛЬМАЧОНАК, сакратару пярвічкі СШ №3 імя Я. Томкі Юрыю СІПОВІЧУ, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 імя Я. Томкі Вользе ФЕДУКОВІЧ, інжынеру па ахове працы ПМС Арцёму ГУМЕНЮКУ.


Маладзёжны лідар раёна Вікторыя ПЯТКЕВІЧ дзякавала актывістам за ідэі і дапамогу, ад раённай арганізацыі ўручыла дыпломы вучням СШ №3 імя Я. Томкі Дзмітрыю ДЗЯМІДУ, Аляксандру ЛАЗОЎСКАМУ, Таццяне ГАГАЛІНСКАЙ, Ганне КУРАШ, Дворнасельскай школе і сакратару пярвічнай арганізацыі Крысціне КАРПАВАЙ, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі ПЯТКЕВІЧ, карэспандэнту раённай газеты Алене БАСІКІРСКАЙ, педагогу-арганізатару СШ №2 Таццяне ШАТУРЫНАЙ.


Пасля афіцыйных мерапрыемстваў дэлегатаў канферэнцыі парадавалі песнямі і танцамі юныя артысты. У хуткім часе яны таксама стануць сябрамі саюза моладзі і расфарбуюць яго жыццё новымі ідэямі і праектамі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта