Авторизация
 

Міярчане першыя і трэція на брэйн-рынгу Расоншчыны

Миорчане первые и третьи на брейн-ринге РоссонщиныАлена БАСІКІРСКАЯ 

Больш за 96 удзельнікаў і 17 каманд сабрала Расоншчына на брэйн-рынг. З'ехаліся разумнікі з Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага, Міёрскага, Докшыцкага, Глыбоцкага і Лёзненскага раёнаў. У лавіне складанейшых пытанняў міярчане трымаліся годна і занялі першае месца. Асобнае спаборніцтва разгарнулася паміж прадстаўнікамі сферы адукацыі, дзе наша каманда таксама паказала клас — стала трэцяй. 

 

Миорчане первые и третьи на брейн-ринге РоссонщиныСвае здольнасці інтэлектуалы дэманстравалі некалькі гадзін. Пасля фільма пра Расоны ўрачыста адкрыла турнір намеснік старшыні райвыканкама. Дарэчы, гэтае мерапрыемства сімвалічнае для гарадскога пасёлка, які сёлета адзначае свае 465-годдзе.
Спаборніцтвы прайшлі ў трох групах. Паміж сабой змагалася працоўная моладзь з раёнаў, асобна—прадстаўнікі сельгаспрад-прыемстваў і сістэмы адукацыі.


Миорчане первые и третьи на брейн-ринге РоссонщиныУдзельнікі адказвалі на пытанні датэрмінова. І практычна ніводная каманда не выкарыстоўвала ўстаноўленыя па правілах 30 секунд на абдумванне. У цэлым капітаны спаборнічалі ў рэакцыі, хто хутчэй націсне на кнопку. Да другой паловы гульні вызначыліся лідары і разгарнулся барацьба за прызавыя месцы. Не саступалі адно аднаму расонскія і шаркаўшчынскія педагогі.
"Вядома, пытанні не для навічкоў, — казалі ўдзельнікі. — Тут сабраліся вопытныя і вельмі моцныя каманды, не здаваліся да апошняга. Гульня ёсць гульня".


Такія сустрэчы — гэта стасункі, развіццё інтэлекту. Журы ацэньвала ўзровень эрудыцыі, смеласць, знаходлівасць і хуткасць. Міярчане, каб дасягаць выдатных вынікаў, практыкуюцца дома, паглыбляюць веды па разнастайных прадметах, а самае галоўнае — трэніруюць логіку. Яны рэгулярна збіраюцца на разумовую размінку ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Кіруе сустрэчамі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля ПЯТКЕВІЧ.


Миорчане первые и третьи на брейн-ринге РоссонщиныЯк адзначалася, Міёры сярод працоўнай моладзі лідзіравалі, за намі Верхнядзвінск і Докшыцы. У складзе каманды-пераможцы яе капітан, начальнік паста №11 РАНС Аляксандр ЛІМАНОЎСКІ, электрамеханікі вузла электрычнай сувязі Аляксандр ЛАТЫШКЕВІЧ і Уладзімір КЛІНЦЭВІЧ, слесар службы газазабеспячэння Аляксандр ЮНОК, фельчар Ідолтаўскага ФАПа Юлія ДАБІЖА, галоўны інжынер хлебазавода Павел СЯРКО. Інтэлектуалы са сферы адукацыі — сацыяльны педагог СШ №2 Кацярына ШЫМАНСКАЯ, настаўніца СШ №2 Юлія ЛІМАНОЎСКАЯ, настаўнік Узмёнскай школы Аляксей СВЕРДЗЕЛ, метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Вольга ЯСІНСКАЯ, сацыяльны педагог гарадской базавай школы Іна ТОМАС, настаўнік Дворнасельскай школы Сяргей ХАМЯНОК.
Віншуем! Розум — гэта наша ўсё!

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 634
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 623
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 616
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта