Авторизация
 

Адзінаццацікласніца з Дзісны Паліна СТОМА

Одиннадцатиклассница из Дисны Полина СтомаАлена БАСІКІРСКАЯ

 

Не так часта ўдаецца вучням стаць прызёрамі абласной алімпіяды. На гэты раз чацвёра падлеткаў атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Хваляванне, прага да перамогі, адказнасць за родную школу і ўвесь раён — такія пачуцці перапаўняюць удзельнікаў абласнога рубяжа. Падрабязней пра ўражанні рэдакцыя пацікавілася ў дзяўчыны з мудрым тварам, адзінаццацікласніцы з Дзісны Паліны СТОМА, якая вызначылася па беларускай мове.  

 

На вобласць Паліна трапіла ўпершыню. Да гэтага мела прызёрства ў раёне, але да І ступені крышку не хапала. Таму пазнаёміцца і паспаборнічаць з аднадумцамі па духу не ўдавалася. Сёлетні год у гэтым плане стаў шчаслівым.


Па сутнасці, на кожным алімпіядным этапе заданні аднолькавыя: водгук, вуснае выказванне і лінгвістычны конкурс. І ўсё-ткі чым адрозніваецца раённы і абласны туры? Дзяўчына ўпэўнена, што атмасферай. У Оршы, дзе сабраліся прадстаўнікі раёнаў, цалкам беларуская гаворка, запал і энтузіязм. Складаней за ўсё алімпіядніцы далося вуснае выказванне, разважала яна пра шчасце. Самым "ураджайным" на балы аказаўся лінгвістычны конкурс. Ён для Паліны заўсёды найбольш упадабаны і ўдачны.


Таленавітая дзісенка Паліна Мятла мяркуе, што аўтарытэт роднай мовы з часам узрастае. Мову паважае моладзь, у вялікіх гарадах і ўніверсітэтах часта пачуеш беларускую гаворку. Па сутнасці, у яе малым распаўсюджанні вінаваты розныя неспрыяльныя часы. Вядома, яна не магла працвітаць пад уплывам царскай Расіі і ў часы паланізацыі таксама.


Паліна Стома шчыра заклапочана беларускасцю суайчыннікаў, але прафесійны выбар скіравала ў іншае рэчышча. Намерана штурмаваць факультэт сацыяльных камунікацый Белдзяржуніверсітэта. Праграмаванне і веб-дызайн—тыя спецыяльнасці, якім жадае прысвяціць свае ўменні. Арыгінальна, што ў дзявочай натуры ўжываецца лінгвіст і фізік-матэматык. Наогул, Паліна паспявае роўна па ўсіх прадметах. Пра такіх кажуць—круглая выдатніца. А яшчэ камсамолка і спартсменка ў самым прамым сэнсе гэтых слоў. Актыўна займаецца валейболам. Каманда, у якой удзельнічае, стала бронзавым прызёрам вобласці.


Дакладней, не камсамолка, а лідар школьнай пярвічкі БРСМ. Вось і нядаўна на раённым спаборніцтве расказвала пра моладзевыя справы дзісенцаў. Яшчэ Паліна мае залатыя рукі, штукарыць розныя вырабы дэкаратыўнай творчасці, захоплена малюе родныя краявіды. Любіць чытаць, за лета "адольвае" ўвесь спіс рэкамендаванай літаратуры. "Наша пчолачка"—так цёпла і шчыра адгукаецца пра сваю вучаніцу Алена Красоўская.
Алена Паўлаўна апантана роднай мовай з маладосці. Па звычайным рамантычным раскладзе з самага дзяцінства марыла стаць настаўніцай. Скончыла Віцебскі інстытут і вядзе родную мову і літаратуру з 1994-га. Ужо восьмы год-намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Жартам яна называе сваю пасаду "ахапіць неахопнае".


У класе, дзе займаецца алімпіядніца, Алена Красоўская выкладае ад самага пачатку. І адразу вызначыла для сябе пяцёрку мацнейшых вучняў. Цяпер яны без пяці хвілін выпускнікі, добра ведаюць прадмет, радуюць поспехамі ў лінгвістычных конкурсах. Паліна Мятла, напрыклад, у раённым туры "Бусліка" заўсёды першая, у гэтым жа конкурсе заваёўвала дыпломы ІІ і ІІІ ступені ў вобласці і рэспубліцы.


Для паспяховых і адораных дзяцей вопытная настаўніца мае асобны план работы. На ўроках відавочна, што яны паспяваюць хутчэй, заданні выконваюць якасней. На дадатковых і стымулюючых занятках такім вучням—цікавыя неардынарныя практыкаванні. Кожны год здольныя падапечныя Алены Красоўскай атрымліваюць прызёрства ў раёне, але каб на вобласці—такога не было даўно. Калісьці праявіла сябе былая вучаніца Ганна Маняк, пасля зорных шляхоў адвучылася ў Мінску і з'ехала ў Амерыку.


Настаўніца прывучае выхаванцаў да верша-творчасці. Разам зарыфмавалі амаль усе моўныя правілы. Атрымалася бадай што цэлая "паэма". Рэгулярна ўдзельнічаюць у конкурсе "Рыфма.by", "Ратавальнікі вачыма дзяцей". Паліна Мятла і тут лідзіруе. "У фаворы" яна і ў выступленнях школьнага клуба "Эрудыт". Якое крэда ў вучаніцы, якая ўсюды на перадавой? Самаразвіццё. "Не стаяць на месцы",—цвёрда пастанаўляе дзяўчына. У яе настаўніцы педагагічныя перакананні грунтуюцца на сяброўскіх адносінах з выхаванцамі. Кожны вучань-асоба, значыць, і падыход да кожнага асобны.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта