Авторизация
 

Як стаць інжынерам-меліяратарам?

Как стать инженером-мелиоратором?Многія спецыялісты сельскагаспадарчых і вытворчых устаноў нашай краіны атрымалі адукацыю ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, якая налічвае 175 год гісторыі. 

 

Здаўна чалавецтва спрабавала ўтаймаваць стыхію вады, палепшыць водны рэжым глебы, павялічыць плошчы прыдатных для земляробства зямель. З гэтымі задачамі могуць справіцца толькі спецыялісты. Таму невыпадкова ў Горы-Горыцкім земляробчым інстытуце ў 1919 г. адкрыты інжынерна-меліярацыйны факультэт, які цяпер называецца меліярацыйна-будаўнічы. Там рыхтуюць па спецыяльнасцях "Меліярацыя і водная гаспадарка" і "Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторыі" з кваліфікацыяй—інжынер. Пасля сярэдняй спецыяльнай адукацыі дзейнічае скарочаная праграма (3,5 гады).


Спецыялісты такога профілю запатрабаваны ў праектных і навукова-даследчых інстытутах, будаўнічых і эксплуатацыйных арганізацыях, структурах дзяржаўнага нагляду і аховы навакольнага асяроддзя. Выконваюць рэканструкцыю, эксплуатацыю гідрамеліярацыйных сістэм, планіроўку, забудову і добраўпарадкаванне сельскіх пасяленняў.


У акадэміі студэнты вывучаюць інжынерныя і спецыяльныя дысцыпліны, праходзяць практыку, курсавое і дыпломнае праектаванне ў перадавых прадпрыемствах, а таксама на ўнікальных сістэмах рэканструкцыі Аўгустоўскага канала, аб'ектах рэкультывацыі зямель, забруджаных нафтапрадуктамі ў Рэспубліцы Комі.


Меліярацыйна-будаўнічы факультэт размешчаны ў асобным вучэбна-лабараторным корпусе. Лекцыйныя аўдыторыі, кабінеты і лабараторыі з сучасным абсталяваннем, прыборамі і камп'ютарнай тэхнікай. Гордасць факультэта—эксперыментальны вучэбна-арашальны комплекс "Тушкава-1", размешчаны на вопытным полі акадэміі з тэхнікай, аналагаў якой няма ў Беларусі і краінах СНД.


Паспяховым студэнтам прадастаўляецца ўтульны інтэрнат, дзейнічае магістратура і ас-пірантура. У вольны час запрашае мастацкая самадзейнасць, гурткі і клубы па інтарэсах, дзве спартзалы, басейн і лядовы палац. Паступіўшы да нас, станеце высокакласным спецыялістам меліярацыйна-будаўнічага профілю.


Неабходную інфармацыю пра паступленне можна атрымаць на сайце акадэміі https://www.baa.by ці па тэлефоне 8 (02233) 7 97 31 (прыёмная камісія).


В. ВАСІЛЬЕЎ,

загадчык кафедры будаўніцтва і

эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта