Авторизация
 

Інтэлектуальны турнір "Міёры — мой горад!"

Интеллектуальный турнир "Миоры — мой город!"Калі дакладна Міёры атрымалі статус горада? Для ўдзельнікаў інтэлектуальнага турніру пытанне простае. Менавіта 45-годдзе райцэнтра  сабрала эрудытаў з розных арганізацый і ўстаноў. 

 

Праходзіла гульня "Міёры—мой горад!" у цэнтральнай бібліятэцы. Спаборнічалі дзве каманды. У арсенале вядучай Наталлі Будзько пытанні рознай скіраванасці. На дакладнае веданне фактаў і інтуіцыю, на інтэлект і знаходлівасць.
Першы этап "Медыяазбука" можа падацца простым. На экране выява—прадмет, з'ява і іншае і першая літара слова, якім яны называюцца. На адказ 20 секунд. З трыццаці пытанняў 26 правільных у адной каманды, 21—у другой. Ведаеце, што кнопкі на ноўтбуку, якія замяняюць мышку, маюць назву тачпад?


Интеллектуальный турнир "Миоры — мой город!" На другім этапе турніру—"Што? Дзе? Калі?"—на развагі адводзілася хвіліна. Імя якой гістарычнай асобы Х стагоддзя па меркаванні навукоўцаў азначае "валадар багацця; добры, шчодры чалавек"? Пра полацкага князя Рагвалода ведае кожны школьнік, а значэннем імя наўрад цікавіліся. Правільнага адказу каманды не далі. Затое лёгка здагадаліся, што вынаходніцтву мыла паспрыяла жалобная традыцыя егіпцян пасыпаць галаву попелам. Асобныя пытанні прысвячаліся гісторыі Міёр.


Як заўважыў удзельнік турніру, настаўнік гісторыі СШ №3 Антон Ермалёнак, узрост нашага райцэнтра значна большы за ўказаны ў афіцыйных крыніцах. Знойдзеныя на тэрыторыі сучаснага горада крэмневыя прылады працы адносяцца да эпохі неаліту. Людзі ў гэтай мясцовасці займаліся рыбалоўствам і паляваннем, здабывалі смалу і попел. У пачатку ХХ стагоддзя насельніцтва мястэчка складала больш за 100 чалавек.
Атмасфера на турніры панавала ўтульная. У перапынку паміж турамі—чайная паўза і фільм "Залатое кальцо Міёршчыны". Нездарма Наталля Будзько адзначала, што інтэлектуальныя спаборніцтвы—гэта магчымасць з карысцю адпачыць і атрымаць задавальненне.


Интеллектуальный турнир "Миоры — мой город!"Перамагло ў выніку сяброўства. На другім этапе розніца ў чатыры балы знікла і лік зраўняўся. Лепшымі ігракамі вызначаны Антон Ермалёнак і Аляксандр Латышкевіч, супрацоўнік вузла электрасувязі. Ім асобныя прызы. Усім удзельнікам—кепкі і каляндарыкі з міёрскай сімволікай.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля ПЯТКЕВІЧ:


—Сярод працоўнай моладзі Міёр нямала апантаных інтэлектуальнымі гульнямі. Удзельнічаюць у раённых спаборніцтвах, прадстаўляюць Міёршчыну ў вобласці. Адгукнуліся і на прапанову правесці турнір з нагоды 45-годдзя атрымання Міёрамі статуса горада. На будучае плануем сустракацца часцей, трэніравацца, гуляць і павышаць інтэлектуальны ўзровень. Будзем рады папаўненню нашых радоў. Кантактны тэлефон—4 04 10. Хто жадае пашыраць кругагляд і цікава праводзіць вольны час, калі ласка, у інтэлектуальны клуб.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 925
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 679
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 646
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта