Авторизация
 

“Крута ты трапіў на TV”
Менавіта гэтыя словы ў нядаўнім мінулым з папулярнага хіта прыгадаліся, калі настаўніца гісторыі, кіраўнік гуртка “Што? Дзе? Калі?” СШ №3 Наталля Іванаўна Будзько распавядала пра важную падзею. Яе вучаніца сямікласніца Юлія Кураш 24 лютага ўдзельнічала ў новым рэспубліканскім праекце Белтэлерадыёкампаніі “Дзеці новага пакалення”. Мэта яго — сабраць таленавітых дзяцей, якія не толькі добра вучацца, а актыўна ўдзельнічаюць у жыцці школы, грамадства і выдатна інтэлектуальна развітыя. Да ўсяго гэтага трэба мець добрую ацэнку ад педагогаў.
Увогуле праект будзе праходзіць у некалькі тураў, менавіта на адзін з іх і запрасілі Юлію. Дарэчы, яна была адна з нашай вобласці, астатнія пераважна з ліцэяў і гімназій абласных цэнтраў і сталіцы.

Юлія спявае, танцуе, пастаянна удзельнічае ў розных школьных і раённых конкурсах, алімпіядах, цікаўная і актыўная, з’яўляецца капітанам каманды “Што? Дзе? Калі?” у СШ №3. Вось і заўважылі дзяўчынку з нашага невялікага гарадка.
У кожным туры ўдзельнічае 12 чалавек з 6 па 11-ы класы. Усе раўнапраўныя ў інтэлектуальных іспытах: вядучы агучвае пытанне, якое высвечваецца на табло, хлопчык ці дзяўчынка стаіць за асобным столікам і кнопкай выбірае свой варыянт адказу, кампьютэр фіксуе нават час націску. У выніку пераможца застаецца адзін, астатнія атрымліваюць падарунак і дыплом ад арганізатараў і выбываюць з праекта.

Тур уключае некалькі этапаў. Гэты складаўся з чатырох, а ў кожным — па 12 пытанняў рознай ступені складанасці, але пераважна са школьнай праграмы. Так, на першым этапе ад самых простых (назваць героя мультфільма, знайсці памылку ў казцы), да больш складаных, якія датычыліся табліцы хімічных элементаў. Вось тут нялёгка было тым, хто хімію яшчэ не вывучаў. Двух балаў не хапіла Юліі да трэцяга этапа. За яе хварэлі і шчыра падтрымлівалі тата Юрый Аляксандравіч Кураш, класны кіраўнік Алена Віктараўна Валеўка і Наталля Іванаўна Будзько.
Конкурс-віктарына “Дзеці новага пакалення” надоўга запомніцца дзецям, бо ўсё праходзіла ў добразычлівай абстаноўцы. Незалежна ад таго, перамог ты ці не, ужо тое, што трапіў у праект рэспубліканскага маштабу — гісторыя. Зносіны з таленавітай моладдзю, новыя знаёмствы і сяброўствы… Што можа быць цудоўней!

Дыпломамі тэлепраекта адзначаны Юлія Кураш і яе любімая настаўніца Наталля Іванаўна Будзько.
Дарэчы, каб трапіць на конкурс, трэба прайсці жорсткі кантроль. Ні ў якім разе нельга прымалёўваць сабе неіснуючыя заслугі, бо ў далейшым гэта можа быць праверана. Яшчэ трэба запоўніць анкету, якая размешчана на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.dnp.by. Толькі заяўкі падаваць можна вучням з 7 па 11 клас, бо здымкі праграмы з адборачнага туру інтэлектуалаў-шасцікласнікаў ужо завершаны.

Тэлеперадача з удзелам нашай зямлячкі выйдзе ў эфір на канале “Лад” пасля 14 сакавіка. Сачыце за праграмай. Увогуле праект “Дзеці новага пакалення” будзе трансліравацца па суботах і нядзелях з 5 сакавіка ў 19.30.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта