Авторизация
 

Нераўнадушны да лёсу Дзісеншчыны Мікалай МАРКЕВІЧ

+
Неравнодушен к судьбе Дисенщины Николай МАРКЕВИЧ—У Дзісне цяпер моладзі мала. Раз'ехаліся літаральна на маіх вачах. Гадоў 8 таму ў клубе было не праціснуцца, асабліва па святах. Цяпер, напэўна, ва ўзросце ад паўналецця да маіх аднагодкаў у горадзе прыкладна 40-50 чалавек. Усіх вабіць мегаполіс. Мне даспадобы цішыня і размеранасць родных мясцін, свежае і чыстае паветра, —расказвае ініцыятар маладзёжных суботнікаў, нераўнадушны да лёсу Дзісеншчыны  Мікалай МАРКЕВІЧ. 

Апраўдана, чаму ён так перажывае за дарагі сэрцу куточак, бо гэта родныя мясціны. Маці з Цвеціна, тата з вёскі Лыска ў Завуццеўскім напрамку. Мікалай расказвае пра сваю сям'ю, як пра простую, рабочую, прыстойную, з высокімі духоўнымі прынцыпамі. "Найлепшую адукацыю вынес са сцен роднага дома",--паўтарае малады чалавек. Бацька з маленства вучыў любіць зямлю і шчыра на ёй працаваць. Дзядулю, які быў аграномам у гаспадарцы, Машэраў паціскаў руку за высокія ўраджаі. З 13-ці гадоў Коля дапамагаў у фермерстве, гандляваў бульбай, таму меў грошы на кішэнныя расходы. Пасля ў дадатак стаў кіраўніком музычнай часткі дыскатэк у мясцовым Цэнтры культуры. Хлопец па жыцці практыкаарыентаваны. Прыдбаў нафтавую спецыяльнасць і пяць гадоў працуе машыністам помпавых установак на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі  "Дзісна". Ініцыятыву фермерства цалкам пераняў старэйшы брат, якому 28. Ён стварыў сям'ю і жыве ў Дзісне. Разам завіхаюцца бацькі. Праўда, зямлі цяпер з колішніх 25 гектараў засталося 15. 

Неравнодушен к судьбе Дисенщины Николай МАРКЕВИЧМікалай пасля работы найперш імчыць на будоўлю дома, які купіў у паркавай зоне чатыры гады таму. 15 гадоў будыніна стаяла закінутай, з маладым гаспадаром набывае прыстойны выгляд. "Маштаб работы вялікі",—сцвярджае Мікалай. Вочы баяцца, а рукі робяць, істотныя зрухі відавочныя. 

Ля дома вялікі гараж. Малады гаспадар—апантаны аматар тэхнікі. "Адрэстаўраваў старога сябра "Лексуса". Цяпер  аднаўляю матацыкл сваёй мары "Honda Gold Wing"—лепшага турыста-вандроўніка. Набыў яго пасля пажару. Падобныя "махіны" заказваў з Амерыкі, але гэты—самы жаданы. Яшчэ ў 16 гадоў на ўласнай "Яве" паўдзельнічаў на байкерскім злёце ў Лагойску. Катаўся на спартыўных мадэлях. У Дзісне не так шмат матацыклістаў, але з некаторымі заўзятымі можна параіцца і карысна правесці час. Яшчэ салапетам асвоіў трактар. На жалезным кані падлеткам араў поле".  

Неравнодушен к судьбе Дисенщины Николай МАРКЕВИЧНагадаем, што Мікалай Маркевіч—ініцыятар маладзёжных суботнікаў у Дзісне. Праявіў актыўную пазіцыю пасля размоў з кіраўніцтвам горада і раёна. "Як адрадзіць населены пункт?",—пытаўся малады чалавек.—"Каб нечага дасягнуць, самім трэба старацца",—пачуў у адказ і пачаў дэталёва разважаць. Сапраўды, як маладыя дзісенцы паспрыялі родным мясцінам? Пляваннем семак і распіваннем піва на лаўках: ці падумаў хто пра ўласны прыклад? 

Поўны разваг Мікалай звярнуўся з пытаннем да мясцовай моладзі праз сацыяльнае сеціва "Укантакце". "Ды нічога мы не робім. Толькі добра ўмеем смеціць, ламаць апошнія лаўкі і альтанкі, па кавалках спальваючы ў вогнішчах, бо сабраць трэскі цяжка. Малеча ўсюды дэманструе прымітыўныя мастацкія ўменні: "тут быў Пеця, Слава" і г.д. Мы навучыліся сядзець днямі навылёт у інтэрнэце, бо там цікава і ўсю ноч можна страляць з танка, за грошы зацюнінгаваць выдуманы персанаж. І ў тым прызначэнне моладзі?! А ў той час нашы маляўнічыя вуліцы пусцеюць і блякнуць. Вёдрамі п'ём піва і семкамі засмечваем усё наўкол. На наступны дзень прыходзім туды ж, бо больш няма куды, і абураемся, што ўсё абы-як. Цягаем гіры, штангі ў спартзале, а сіл на добрыя справы няма, стаміліся, паспім да абеду, а лепш увесь дзень правядзём на канапе. Для дзяўчат галоўнае—зрабіць больш фота і выкласці ў той жа інтэрнэт: паглядзіце, якая я зорка! Але не зважаюць, што хутка не стане фону для здымкаў. Аднак ёсць выйсце: сабраць чамаданы і з'ехаць туды, дзе зноў будзе што псаваць, ламаць, выкарыстоўваць "на халяву". Сумленным хлопцам і дзяўчатам прапаноўваю маладзёжны суботнік. Магчыма, не адзін! Мы многае можам зрабіць сваімі рукамі, і яны не адваляцца. Старацца для свайго гарадка--значыць, найперш для сябе".  

Неравнодушен к судьбе Дисенщины Николай МАРКЕВИЧМоладзь адгукнулася. Вясной-летам правялі 7 суботнікаў, у кожным з якіх удзельнічала па 20-30 чалавек. Прыбралі сасоннік, парк, пляж, выграблі ціну з ракі, высеклі кустоўі, пафарбавалі альтанкі, лаўкі. На ўездзе ў Дзісну разабралі звалку і падмурак закінутага дома. Каменнем вымасцілі дарожку ўздоўж алеі. У парку ўстанавілі шлагбаум, каб не разбівалася дарога. На пляжы паставілі металічную лаўку і прывезлі да яе смеццевы кантэйнер.

Старшыня гарсавета прапанаваў зрабіць драўляную ладдзю, як сімвал горада. Моладзь актыўна дапамагала ўстанавіць яе і эстэтычна аформіць. Дзякуючы такому нераўнадушшу мясціны ўладкоўваюцца і прыгажэюць. Яшчэ адзін дзісенец Андрэй Мільяновіч арэндаваў пакой у аўтакасе і паставіў там більярд. Аказваецца, і прыбытак прыносіць. У Мікалая Маркевіча, як аўтааматара, ёсць задума ў сваім жа двары наладзіць шынамантаж. Ля Дзісны праходзіць траса, таму паслуга можа аказацца запатрабаванай. Але найперш дапамога, а не заробак. 
—Чым выкліканы бурлівы рэзананс дзісенцаў наконт развіцця горада?—пытаюся ў актывіста. 

—Насельніцтва цяпер менш за дзве тысячы. Многім крыўдна і хочацца лепшага жыцця, некалі тут віравала прамысловасць. Калі ж райцэнтр перамясціўся, змянілася інфраструктура. Людзі пачалі з'язджаць, бо не стала працоўных месц. Трэба сем'і карміць. Не адзін вечар думаў, як адрадзіць наш горад. І, на мой погляд, выйсці два: наладзіць пэўную вытворчасць і развіваць турызм. Хоць побач прамысловы гігант—Наваполацк, свае "сілы" не нашкодзілі б. Для прываблівання гасцей неабходна дабудаваць касцёл. Росіцкі прымае тысячы паломнікаў. Некалі па праграмах вандровак да нас часта наведваліся шведы, падарылі машыны хуткай дапамогі і пажарную, аўтобус з "наваротамі" ў салоне.
 
Мікалай жадае жыць і працаваць у Дзісне. Ён даражыць школьным сяброўствам, шануе бацькоў, кожную хвілінку стараецца правесці з карысцю. "Усе думаюць, што прыйдзе час, а час толькі сыходзіць",—упэўнены дзісенец. Трэба многае паспець. У перспектыве—стварыць сям'ю. У аб'ектыве—родная Дзісна, для якой не шкадуе ні сіл, ні часу. За плячыма актывіста шмат добрых спраў і пачынанняў, а яму яшчэ толькі 24!

На здымку аўто: Што было... і  што  атрымалася... 
Алена БАСІКІРСКАЯ.  
 
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта