Красота и обаяние, грация и талант на шоу-программе "Миорская Клюковка"
gazeta 22-09-2016, 14:25 0 МоладзьКонкурсная шоу-праграма "Міёрская журавінка" сабрала найбольш гледачоў у зале пад адкрытым небам. Падтрымаць канкурсантак прыйшлі родныя, сябры, знаёмыя. Пахмурнае неба і халодны вецер не перашкодзілі ўдзельніцам шчыра ўсміхацца, годна трымацца на сцэне ў лёгкіх летніх сукенках і радаваць публіку прыгажосцю, грацыяй і талентамі.
На тытул "Міёрскай журавінкі" прэтэндавалі Ганна Кураш, Анастасія Густава, Васіліна Пянькоўская, Святлана Крук і Вераніка Закрэўская. Сцэна паўвострава ператварылася ў трыдзявятае царства-уладанне ляснога цара. Гаспадар лясны правяраў дзяўчат-прыгажунь у розных выпрабаваннях. Цікава расказаць пра сябе, прыгатаваць смачную страву, паказаць таленты і прадэфеліраваць у авангардных уборах—усе іспыты вытрымалі канкурсанткі і кожная змагла здзівіць.
Творча падышла да візіткі Ганна Кураш. Прадставіла сябе праз уборы на мадэлях: светлая лёгкая сукенка сведчыла пра рамантычнасць натуры і цікавасць да падарожжаў, цёмная строгая адпавядала вобразу вядучай школьных мерапрыемстваў, пышная экстравагантная—гаварыла пра цікаўнасць і імкненне да новых вяршынь. У вершы ўласнага сачынення, прачытанага на конкурсе талентаў, Аня нагадвала, што мары трэба здзяйсняць.
"Ні дня ў смутку"—такі дэвіз спадарожнічае Анастасіі Густавай. Зменлівая, як асення пара, калі з'явілася на свет, Насця імкнецца да дасканаласці ў кожнай справе. Займаецца фотаздымкай і танцамі, глядзіць карэйскае кіно і любіць выпякаць торты. Да кулінарнага конкурсу прыгатавала качку з яблыкамі і журавінавым соусам.
Васіліна Пянькоўская пачаставала журы дэсертам "А-ля журавінка парадзіс" і за некалькі хвілін намалявала партрэт Мэрылін Манро. Пэндзлік і фарбы—неабходнасць юнай мастачкі. Акрамя таго танцуе, спявае і ўмее быць добрай сяброўкай.
Мара Святланы Крук—стаць настаўніцай. Атрымлівае выдатныя адзнакі і актыўнічае ў школьных справах. Добра танцуе і гатуе смачныя бліны з журавінамі. Апошняе пацвердзіць конкурснае журы.
Вераніка Закрэўская размаўляла і спявала на роднай беларускай мове, якую лю-біць і шануе. У вершах расказала пра свае захапленні, сярод якіх рукадзелле, кнігі і спорт.
Конкурсныя іспыты чаргаваліся з музычнымі паўзамі. Вясёлымі і лірычнымі кампазіцыямі падбадзёрвалі і сагравалі гледачоў Віка Матэленак, Саша Пашкоўская, Насця Дзмітрыева, Віка Савейка, Паліна Казачонак, Дзіяна Маляўка і Дар'я Шук.
Калі выпрабаванні скончыліся, цар лясны гатовы быў кожнай удзельніцы аддаць перамогу, аднак па ўмовах конкурсу прысуджаюць яе толькі адной. Як заўважыла старшыня журы—галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Кубарка, выбіраць "Міёрскую журавінку" складана. Між тым намінацыі і каштоўныя падарункі прадугледжаны для кожнай канкурсанткі.
У выніку: "Таямніца Міёрскага краю"—Вераніка Закрэўская, "Прамяністасць Міёрскага краю" Святлана Крук, "Зачараванне Міёрскага краю"—Васіліна Пянькоўская, "Статнасць Міёрскага краю"—Анастасія Густава. Тытул "Міёрская журавінка-2016" заваявала Ганна Кураш.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.