Авторизация
 

Вучні Міёрскай СШ №3 шчыравалі ў летнім лагеры працы і адпачынку

+
Ученики Миорской СШ №3 трудились в летнем лагере труда и отдыхаЯркае, як полымя, сонейка, мяккая, як пух, трава, цёплая, як сонечныя промні, рачулка. Летам кожны школьнік забаўляецца, гуляе і, канечне, працуе. Хоць канікулы завяршаюцца, маем што прыгадаць.
 
СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі як толькі завяршылася вучоба, усе паімчалі з заявамі ў летні лагер працы і адпачынку, які з 1 жніўня прыняў 20 старшакласнікаў. Дырэктарствавала Н. Грыгор'ева, выхавальнікі—Р.Казлова, В.Скавародка, А.Лапкоўскі, Л.Лапкоўская. Камандзірам адзінагалосна выбраны Ілья Крук. І повары цудоўныя! Дзякуй за задаволеныя страўнікі. 

З першага дня жыццё закіпела. Закасаўшы рукавы прыбіралі тэрыторыю, мылі, фарбавалі. Матэрыялы тры гады нам прадастаўляе ААТ "Чэрасы". Удзячнасць за дапамогу дырэктару гаспадаркі А.Януковічу. Шторанак намеснік дырэктара А.Дуброўскі прадастаўляў аб'ект для работы. 
Ученики Миорской СШ №3 трудились в летнем лагере труда и отдыхаУ атрадзе вясёлыя і добрыя выхаванцы. Стараліся суладна і арганізавана. Але пасля кожнай справы патрэбен адпачынак. Штодзень праводзілі цікавыя выхаваўчыя мерапрыемствы: інтэлектуальную гульню "Што? Дзе? Калі?", конкурсы "Ні хвіліны без смеху", "У свеце роднай прыроды", вусны часопіс "Дзеці вайны". Кожны дзень у лагеры меў назву. Запомніліся экскурсіі ў натарыяльную кантору, бібліятэку, на выратавальную станцыю, пошту. Гутарылі з начальнікам  АСВОДа А. Рубанікам, натарыусам І.Грудзінскай, інспектарам групы прапаганды РАНС Д.Плотнікавым. У іх нялёгкая работа, затое важная і адказная. 

Лагер зачыніўся. Наперадзе вучоба—таксама занятак нялёгкі. Поспехаў вам, шкаляры!

Марыя БАРЭЙКА, 
намеснік дырэктара лагера. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 925
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 679
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 646
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта