Авторизация
 

Спартсмен, выдатнік, цудоўны вядучы Юрый Сіповіч з Міёрскай СШ №3

+
Спортсмен, отличник, прекрасный ведущий Юрий Сипович из Миорской СШ №3Спартсмен, выдатнік, цудоўны вядучы з аксамітным левітанаўскім голасам. Юрый Сіповіч—дзесяцікласнік СШ №3 райцэнтра. Вучэбныя дні хлопца ў шчыльным распарадку, летам пачуваецца крыху вальней…
 
Цяпер на тыдзень прыехаў у Слабаду да дзядзі. Адначасова адпачываю і дапамагаю па гаспадарцы. Люблю сельскія будні, даглядаю за жывёламі. У сталым узросце хацеў бы атабарыцца ў вёсцы. Маладому, вядома, тут сумна. Але заняткі знаходзім. Вечарамі з аднагодкамі "ганяем" у футбол. Ёсць мясцовая моладзь, бо тут базавая школа, шмат прыез-джых з Масквы, Піцера,—расказвае хлопец. 

Юра—выдатнік з сярэднім балам у 9,5. Як такое магчыма—цяжка ўсвядоміць. Усе прадметы трэба ведаць бездакорна.
—Само сабой атрымліваецца. Вучуся паводле сумлення. Ніколі не "падганяю" старанні пад сярэдні бал, потым ён сам вынікае высокі. Люблю матэматыку, фізіку, хімію і біялогію. Мовы таксама па душы, і ўсё-такі  больш схільны да дакладных навук. 
Без Юрыя не абыходзіцца ніводнае маштабнае школьнае мерапрыемства, на іх гучыць яго аксамітны голас. 

—Яшчэ ў 7 класе праводзіў лінейку, але няўдала, бо быў зусім юны, "зялёны". З практыкай навыкі павялічваліся. Талент, прыгадваю, заўважыла настаўніца, класны кіраўнік Марыя Уладзіміраўна Барэйка. Цяпер я часты ўдзельнік школьнай сцэны. Летась і сёлета праводзіў апошнія званкі, іншыя значныя святы. На гарадскім Купаллі іграў ролю Купалы з вянком, паходняй, плыў на лодцы з Купалінкай Юляй Кураш з плёса да паўвострава. Адчуваю, што на мяне звяртаюць шмат увагі. Не сказаць, што гэта па душы, ды чалавек я публічны. 
Пакуль Юра адпачываў у санаторыі, за актыўнасць і нераўнадушша яго выбралі сакратаром школьнай пярвічкі БРСМ. Патэлефанавалі—паведамілі і павіншавалі. Здзівіўся, канечне. Але прыемна апраўдаць давер, пагадзіўся. Цяпер першы памагаты па лініі райкама БРСМ. Сёлета выступаў на мітынгу да Дня Перамогі.

—Дзякаваў ветэранам, што тыя падарылі нам магчымасць нарадзіцца і жыць у мірны час. Трэба даражыць кожнай хвілінай, бо жыццё абарваць вельмі лёгка. Абавязкова і заўсёды будзем памятаць подзвігі барацьбітоў. Да мірнага часу вельмі беражліва стаўлюся, у Вялікай Айчыннай ваяваў прадзядуля, вярнуўся жывым, але цяпер памёр. Цікаўлюся гісторыяй. Нераўнадушнае стаўленне прывіў знакаміты ў Беларусі ды і па-за межамі настаўнік Вітольд Ермалёнак. Нядаўна з ім, іншымі вучнямі зрабілі велапаход па лініі вайны, наведаліся ў Лявонпаль, Слабаду, Верхнядзвінск, Дзісну. 

Самыя родныя людзі для Юры—яго сям'я. Стараецца дапамагаць у хатніх справах. Вельмі любіць старэйшую сястру Дзіяну, якая працуе сцюардэсай на катарскіх авіялініях. І сам падумваў пра грамадзянскую авіяцыю, але ў Беларусі на пілота не вучаць, толькі на авіядыспетчара. Таксама спецыяльнасць цікавая і вельмі адказная. Разважаў пра дыктарства. Але больш па душы медыцына. Марыць стаць доктарам. Якім—як атрымаецца. Галоўнае—дапамагаць людзям. 

Свет прафесій неабсяжны і вялікі. Па словах юнака, планаваць, канечне, трэба. Але задума—гэта ўяўнасць, сёння яна такая, заўтра—інакшая. А прыярытэты могуць памяняцца. Адзінае вядома дакладна: Юра любіць, паважае Радзіму, таму мае вялікае жаданне адслужыць у арміі, выканаць грамадзянскі абавязак. У чэрвені пабываў на ваенных зборах з іншымі дзесяцікласнікамі раёна. 

—Напачатку было страшна, пакуль бліжэй не пазнаёміўся з укладам. На першым пастраенні адчуваў лёгкае хваляванне. Потым… як рукой зняло. Так, дысцыпліна, страявая падрыхтоўка, дакладнасць, але ўсё гэта выхоўвае і арганізуе па жыцці. Вельмі хачу адслужыць у войску—паветраным дэсанце ці разведцы. Хоць бы і адразу пасля школы. Што ў тым такога? Потым паступіў бы на ваеннага ўрача. 
Юнак лічыць галоўным не пражыць жыццё дарэмна. "Той дзень прапаў і страчаны навекі, калі ты не зрабіў таго, што мог. Калі не паспрыяў ты чалавеку, няшчыры быў, зманіў, не дапамог",—цытуе беларускага паэта Пімена Панчанку. 

Хутка знаходзіць кантакт з людзьмі, нават незнаёмымі. Памяць чапляецца за цікавыя моманты і падставы для размовы. Па натуры аптыміст, шклянка з вадой для яго напалову поўная, чым пустая. Цэніць сяброўства. Добра танцуе. Летась і сёлета на апошнім званку вальсіраваў з выпускніцамі. Займаецца спортам у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. 

—Раней быў поўненькім, але ў восьмым класе вельмі выцягнуўся ў росце, а ў вазе не набраў. 
Юра за здаровы лад жыцця. Кажа, што лідар БРСМ павінен падаваць усім прыклад.  Хутчэй за ўсё і ў наступным навучальным годзе застанецца з гэтымі грамадскімі абавязкамі. Сам не супраць. Верагодна, вучні і настаўнікі таксама падтрымаюць, бо ва ўсім паспявае. Сябра школьнага клуба "Адраджэнне" па лініі ЮНЕСКА, нядаўна пабываў у Слуцку ў "Акадэміі лідараў". Летась папоўніў пераможныя зборныя па валейболе і футболе, стаў другім у раёне на алімпіядзе па біялогіі.

Наперадзе выпускны клас, самы адказны перыяд, так бы мовіць, заліковы. Хлопец штурмуе залаты медаль. З 5-га класа ў яго ніводнай васьмёркі, і пачаткоўцам слыў выдатнікам. Дашкольнікам навучыўся чытаць. За дасканала пройдзены буквар дзякуе бабулі-настаўніцы Галіне Антонаўне Матэленак.
"Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі. 
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў,
Грахі мае, бясконцыя грахі…"
Зноў Юра цытуе вершы. Ён ведае, што ўсё ў жыцці прыходзіць і сыходзіць, але толькі вера, шчырасць і праўда застаюцца назаўсёды. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта