У выпускнікоў школ райцэнтра ёсць магчымасць стаць гісторыкамі, эканамістамі, юрыстамі, педагогамі і многімі іншымі спецыялістамі дзякуючы Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Сустрэча з дэканамі некалькіх факультэтаў гэтай навучальнай установы адбылася ў актавай зале СШ №3 11 лютага. Госці, якіх прадставіў начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба, расказалі пра ўмовы паступлення і арганізацыю навучання, пра новыя і традыцыйныя спецыяльнасці. Аўдыторыі і лабараторыі ўніверсітэта аснашчаны навейшым абсталяваннем. Студэнты атрымліваюць інтэрнат, створаны ўмовы для заняткаў спортам і развіцця творчых здольнасцяў. Будучыя абітурыенты цікавіліся ў прыезджых прадстаўнікоў універсітэта асаблівасцямі паступлення, вучобы і жыцця студэнтаў. Гэты ўніверсітэт—самая блізкая вышэйшая навучальная ўстанова. А таму цікавасць да яе ў міёрскіх школьнікаў асаблівая.