Авторизация
 

У госці да Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы

+
В гости к Миорскому отделению Департамента охраныКолькі важыць бронекамізэлька, як разбіраецца аўтамат Калашнікава, чаму сабака сябар чалавека і які на смак хлеб супрацоўнікаў аховы. Пра гэта і многае іншае даведаліся вучні гарадской базавай і СШ №3 райцэнтра, пабываўшы ў гасцях у Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы.
 
Старшакласнікаў запрасілі на сустрэчу нездарма. Праз год-два яны развітаюцца са школай, і паўстане адно з самых важных жыццёвых пытанняў—выбар прафесіі. А што, калі пайсці ў ахову?

В гости к Миорскому отделению Департамента охраныПра мінулы і сённяшні дзень абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС госці даведаліся з фільма, прадэманстраванага напачатку. Пасля чакалі знаёмства са зброяй і спецсродкамі, службовымі машынамі і нямецкімі аўчаркамі, аглядавая экскурсія па аддзяленні і тэрыторыі. 
"Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм"—пад гэтым дэвізам працуе і на такіх трох кітах трымаецца дзейнасць Дэпартамента аховы. І кожны супрацоўнік уносіць свой уклад у агульную справу аховы спакою і парадку.

В гости к Миорскому отделению Департамента охраныШмат цікавага даведаліся школьнікі пра зброю і спецсродкі міліцыянераў. Да прыкладу, гумовая палка да ўдару рукі дадае яшчэ 80 кг, а куля з пісталета Макарава вылятае з хуткасцю 315 м/с. Дзецям прапанавалі прымерыць на сябе міліцэйскі "ўбор", разабраць і сабраць аўтамат. Дазволілі пасядзець у службовай машыне, паціснуць лапу нямецкай аўчарцы. Сабакі—надзейныя памочнікі міліцыянераў-кінолагаў. Аўчарак для падраздзяленняў аховы вобласці разводзяць у гадавальніку ў Віцебску.

В гости к Миорскому отделению Департамента охраныПадчас экскурсіі школьнікі наведалі пульт кіравання, спартыўную залу, вучэбны клас электраманцёраў. Міліцыянеры групы затрымання прадэманстравалі, як дзейнічаць у выпадку спрацоўкі сігналізацыі на ахоўваемым аб'екце. Высокай падрыхтаванасцю вызначаюцца службовыя сабакі. Пра гэта сведчыла паказальнае выступленне аўчаркі па мянушчы Лорд, з якой займаецца міліцыянер-кінолаг Віктар Стома. 

В гости к Миорскому отделению Департамента охраныРазам з новымі ўражаннямі школьнікі ўзялі з сабой буклеты з інфармацыяй пра ўмовы паступлення ў вышэйшыя навучальнія ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў. Магчыма, хтосьці з іх выбера для сябе прафесію, дзе кожнае імгненне—экзамен на трываласць.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта