Авторизация
 

Юнакі Міёрскага раёна ў маі адправяцца на армейскую службу

+
Юноши Миорского района в мае отправятся на армейскую службуЮнакі раёна ў маі адправяцца на армейскую службу. На праводзіны напярэдадні свята Перамогі іх сабрала святочная зала раённага Дома культуры. З пажаданнямі да прызыўнікоў звярталіся ваенны камісар, прадстаўнікі мясцовай улады, саюза моладзі, бацькі. Хлопцы паўдзельнічалі ў цікавых спаборніцтвах, падрыхтаваных культработнікамі. 

Стаяць на варце Радзімы—пачэсна і адказна. "Гэта новы этап, дзе трэба перабудавацца на строгі рэжым. Воінскае сяброўства—на ўсё жыццё. Родныя і блізкія будуць вамі ганарыцца. Хай дастойная служба незалежна ад часці падасца адначасова лёгкай і складанай, надоўга запомніцца. У вашых асобах—надзейная абарона нашай Айчыны",—звярталася да прызыўнікоў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 

На гэтым дзяцінства заканчваецца. На тварах юнакоў заўважалася хваляванне. Але ўсе яны гатовы мужна і адказна вучыцца бараніць краіну. У дзень урачыстасці, 6 мая, прызыўнік Юрый Обухаў адзначыў дзень нараджэння. Прысутныя апладысментамі шчыра павіншавалі земляка. 

Юноши Миорского района в мае отправятся на армейскую службуЦэліцца трэба праз мушку, сумка для зброі—патранташ, а выконваць загад трэба словам "Ёсць"—гэтыя і іншыя армейскія пастулаты выдатна ведаюць міярчане, што і пацвердзілі ў тэматычнай віктарыне. Стралялі ў мішэнь, лопалі паветраныя шары праз надзіманне, глядзелі вайсковае відэа. Для віноўнікаў урачыстасці выступалі мясцовыя артысткі, танцавальны гурт "Азарт".
 
—Абарона Рэспублікі Беларусь—абавязак і свяшчэнны доўг, так трактуе галоўны закон краіны—Канстытуцыя,—гаварыў ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак.—У новым калектыве вельмі цэніцца сумленне, узаемавыручка. Нічога страшнага ў арміі няма. Галоўнае яе прызначэнне—навучыцца абыходзіцца са зброяй. Войска любой краіны павінна быць падрыхтаваным, каб у любы момант прафесійна магло стаць на варту. 
Камісар нагадаў, каб з першых дзён не забывалі пра родных. Калі часам не ўдасца патэлефанаваць, трэба пісаць лісты. Мама, калі засумуе, разгорне канверцік і з задавальненнем пачытае. Настрой—рэч зменлівая, праз паўгадзіны можа перайначыцца. Таму лепш не засмучаць беспадстаўна. Родныя з-за кожнага злоўленага слоўка стануць перажываць. Як часта бывае, не кожны адразу прызвычайваецца да новага. Учынкі рабіце толькі абдумана, уважліва абыходзьцеся з тэхнікай. Дысцыпліна і бездакорнае выкананне загадаў… Па любым хвалюючым пытанні можна звярнуцца да камандзіра, псіхолага… У сучаснай арміі быт вельмі наладжаны. Пральныя машыны-аўтаматы, збалансаванае харчаванне, сокі. Нам у свой час пра гэта даводзілася толькі марыць,—расказваў ваенны камісар. 

Вітала новаспечаных армейцаў маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч. Яна разам з культработнікам Максімам Антанёнкам праводзіла свята. Ад бацькоў да хлопцаў—кожнага, нібыта роднага,—звярнулася мама Таццяна Вішнеўская: "У нашу маладосць заўсёды было пачэсна прайсціся па вуліцы з хлопцам у кіцелі. Мы вас будзем чакаць. Не сумуйце па доме, не хвалюйцеся, вы павінны выканаць грамадзянскі абавязак. Хай захоўвае Бог ад неабдуманых учынкаў і злых людзей". Трымаў ёмістае і лаканічнае слова высокі, статны прызыўнік Міхаіл Вішнеўскі. "Подзвігі нашых дзедаў і ёсць Радзіма",—цудоўна, што маладыя людзі гэта ўсведамляюць і гатовы захоўваць спадчынны гонар заўсёды. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 747
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 640
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта