Авторизация
 

Сустрэліся дружыны школ Міёрскага раёна

+
Встретились дружины школ Миорского района"Піянерскія гальштукі не дарэмна носім на грудзях",—амаль кожная агітбрыгада гэта сцвярджала ў суботу, 9 красавіка, у раённым Доме культуры. Тут сустрэліся дружыны школ раёна. Дзве юбілейныя нагоды—25-годдзе піянерскай арганізацыі і 75 год кнізе Аркадзя Гайдара "Цімур і яго каманда". 
 
Пасля выхаду гэтай кнігі многія хлопцы і дзяўчаты імкнуліся пераймаць героям, утварыўся цэлы рух, які пасля назвалі "цімураўскім". Сучасныя піянеры таксама заўзятыя памагатыя ветэранам, адзінокім, пажылым, прыбіраюць тэрыторыю, не пакідаюць у бядзе таварышаў, арганізоўваюць вольны час з акцябратамі. 

Цвёрды поступ у атрада з Дворнага Сяла. Яны дакладна ведаюць: хто шукае, той заўжды знаходзіць. Прыгожа і па-беларуску расказвала пра доблесныя справы сіцькоўская дружына. Шчыра захапляліся Цімурам—дужы і мужны. Таму і самі заўсёды гатовы праверыць свой спрыт. Да спраў, а не слоў імкнуцца павяцкія піянеры. Спяваюць яны і танчаць, жывуць дружна. Турысты, эколагі, праўдааматары, памочнікі.  Упэўнены, што свет ратуе толькі дабрыня сэрцаў. Ёй і кіруюцца. У атрадзе імя П.М. Машэрава СШ №3—183 піянеры. Галоўнае для іх—законы гонару, слова, клопату. Запэўнілі, што рабіць дабро не складана, было б жаданне. Яно ёсць, пацверджанняў таму—скарбонка. Атрад "Дружных рабят" з Чапукоў уласным імкненнем падмацоўвае вернасць Радзіме. Дапамагаюць ветэранам, аддаюць цацкі ў дзіцячы дом, здаюць макулатуру, даглядаюць дрэвы. Шануюць памяць, ганарацца подзвігам нашых дзедаў і прадзедаў за Перамогу. Новапагосцкая дружына таксама клапоціцца пра ветэранаў, садзіць дрэвы, удзельнічае ў дабрачынных акцыях. "Планета вялікая—і харошых спраў хопіць на ўсіх. Спяшайцеся, хто яшчэ не паспеў!"—заклікалі.  Язненская агітбрыгада "Пчолка" імкнецца ўвысь—да сонца. Свае старанні дэманстравала на відэаэкране. Робяць кармушкі для птушак, даглядаюць кветкі, берагуць прыроду, пад увагай—пенсіянеры. І пра маральныя якасці ведаюць: "Калі хочаш быць шчаслівым—дабрынёю падзяліся". У гарадской базавай школе 106 піянераў і 45 акцябрат. Дружына носіць імя Зінаіды Партновай. "Ні дня без добрай справы",—жывуць па такім правіле. Тэатральна паказалі, што старэйшых трэба паважаць. Інакш які з цябе піянер? Цімураўцы з Завуцця калі і спрачаюцца, то толькі доказна, а думаюць грунтоўна. Упэўнены, што старасць—раскоша. І не толькі трэба ганарыцца краінай, але старацца, каб і яна ганарылася табой. У дзісенскай дружыне—112 цімураўцаў. Яны пайменна памятаюць піянераў-герояў, заўсёды гатовы да працы, вучобы і спорту. І ў дапамозе—першыя. У Цвеціне 62 выхаванцы, з іх 23 піянеры і 14 акцябрат. Прыбіраюць пахаванні, шануюць мінулае і, наогул, любяць праяўляць сябе на справе. Піянер не залежыць ад росту: дэманстравала агітбрыгада з СШ №2. На іх рахунку акцыі "Дзеці—дзецям", "Адзін, але не адзінокі", "Нельга без добрай справы. Ты з намі?". Усе разам і ёсць вялікая сіла. 

Пастараліся педагогі-арганізатары. Менавіта яны зладзілі выступленні падапечных: Зінаіда Рубанік (Дворнае Сяло), Наталля Белазорчык (Сіцькова), Валянціна Ляшкевіч (Павяцце), Марыя Ермалёнак (СШ №3), Людміла Вайцяхоўская (Чапукі), Таццяна Янушонак (Новы Пагост), Алена Кіслая (гарадская базавая), Таццяна Кавалёнак (Дзісна), Таццяна Шатурына (СШ №2). 
Журы на чале з дырэктарам Дома дзіцячай творчасці Валянцінай Мітрафанавай вызначылі пераможцаў. Лідзіруе Сіцькоўская школа, за ёй Язненская. Трэцяе месца падзялілі гарадская базавая і Завуццеўская. Сіцькоўская агітбрыгада пазмагаецца ў абласным этапе, які неўзабаве пройдзе ў Полацку. 

Нельга без дабрыні, гэта дакладна зразумелі юныя цімураўцы. Добрыя настаўнікі павядуць іх поруч з высокай маральнасцю, навучаць светламу і прыгожаму. Дзецям галоўнае не разгубіцца ў бязмежнасці шырокага жыцця. Хай прыклад Гайдараўскага Цімура застанецца для іх пераймальным.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта