Авторизация
 

Беларуская Дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія запрашае

+
Белорусская Государственная сельскохозяйственная академия приглашаетМногія спецыялісты сельскагаспадарчых і вытворчых прадпрыемстваў краіны атрымалі прафесійную адукацыю ў Беларускай Дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая нядаўна адзначыла 175-годдзе.
 
Спакон вякоў чалавецтва спрабавала падначаліць стыхію вады, палепшыць водны рэжым глебы, павялічыць годныя для земляробства плошчы. Каб атрымаць спецыяльныя веды для гэтага ў Гора-Горацкім земляробчым інстытуце 15 снежня 1919 года адчынены інжынерна-меліярацыйны факультэт, які цяпер называецца меліярацыйна-будаўнічы. Тут рыхтуюць спецыялістаў вышэйшай катэгорыі для аграпрамысловага комплексу па спецыяльнасцях "Меліярацыя і водная гаспадарка" і "Сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый", прысвойваецца кваліфікацыя інжынер. Па гэтых накірунках адкрыта падрыхтоўка па скарочанай (3,5 года) праграме на аснове сярэдне-спецыяльнай адукацыі.

Спецыялісты згаданых кваліфікацый запатрабаваны праектнымі і навукова-даследчымі інстытутамі, будаўнічымі і эксплуатацыйнымі арганізацыямі Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Яны паспяхова працуюць у арганізацыях дзяржаўнага нагляду і аховы навакольнага асяроддзя, выконваюць работы, звязаныя з рэканструкцыяй і эксплуатацыяй гідрамеліярацыйных сістэм, планіроўкай, забудовай і добраўпарадкаваннем сельскіх пасяленняў—праектаваннем, будаўніцтвам і эксплуатацыяй грамадзянскіх і сельскагаспадарчых будынкаў і ўмацаванняў, унутрыгаспадарчых інжынерных камунікацый і сістэм водазабеспячэння, аўтамабільных дарог мясцовага значэння. 

Вытворчую практыку студэнты праходзяць на ўнікальных сістэмах рэканструкцыі Аўгустоўскага канала, аб'ектах рэкультывацыі зямель, забруджаных нафтапрадуктамі ў Рэспубліцы Комі, а таксама ў краінах далёкага замежжа. Усю неабходную інфармацыю пра паступленне можна знайсці на сайце акадэміі www.baa.by або атрымаць па тэлефоне 8 (02233) 7-97-31 (прыёмная камісія).

В.ВАСІЛЬЕЎ,
загадчык кафедры будаўніцтва і
эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта