Падрыхтоўка спецыялістаў юрыдычнай службы ажыццяўляецца на ваенным факультэце УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт" і факультэце міліцыі УА "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь". Гэтыя навучальныя ўстановы гарантуюць высакаякасную бясплатную адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, працаўладкаванне пасля заканчэння вучобы, дастойную аплату працы, сацыяльныя гарантыі ваеннаслужачых, прафесійную кар'еру. Тэрмін навучання—4 гады.
Ваенны факультэт БДУ (220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4) прымае абітурыентаў на поўны тэрмін навучання па спецыяльнасці правазнаўства (спецыялізацыя—юрыдычная работа ў ваеннай сферы).
Факультэт міліцыі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў (220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6) таксама вядзе прыём па спецыяльнасці правазнаўства (спецыялізацыя—аператыўна-пошукавая і адміністрацыйна-прававая дзейнасць).
Фота для ілюстрацыі.
С. МАТОХІН, начальнік групы
прызыву на ваенную службу
ваеннага камісарыята Міёрскага раёна.