- 03.02.2011, 16:11,
- Пр 1 627
- Моладзь
- 0
-
Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі вышэйшы каледж рыхтуюць кадры будучых супрацоўнікаў міліцыі. На вучобу прымаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Тэрмін навучання—5 гадоў. Будучыя курсанты павінны мець высокія маральныя і дзелавыя якасці, станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, працы, жыхарства, добрае здароўе.Уступныя экзамены здаюцца на выбар па рускай ці беларускай мове, матэматыцы, “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.
Навучэнцы забяспечваюцца бясплатным абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд вучобы, атрымліваюць высокую стыпендыю, маюць вялікія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі.
Пасля заканчэння вучобы прадугледжана абавязковае працаўладкаванне.
Супрацоўнікі міліцыі забяспечваюцца высокай заработнай платай, дадатковым адпачынкам за выслугу гадоў, грашовай надбаўкай за службовую складанасць.
Пры дасягненні 45 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы з улікам вучобы маюць права на пенсійнае забеспячэнне.
За даведкамі звяртацца ў кабінет №13 Міёрскага РАУС ці па тэлефоне 4-14-62.
А. ЧАПУЛЁНАК,
намеснік начальніка РАУС.