Авторизация
 

Выпускніца Міёрскай СШ №3 Дзіяна Мацук можа паснедаць у Токіа, а паабедаць у Парыжы

+
Выпускница Миорской СШ №3 Диана Мацук может позавтракать в Токио, а пообедать в ПарижеКолькі разоў вы спрабавалі ажыццявіць сваю мару, зрабіць да яе першы крок перад скаргамі, што яна не збываецца. Баюся, што некаторыя толькі цешаць сябе думкай пра запаветнае. Неяк у інтэрнэце прачытала цікавае выслоўе: як Богу блаславіць вашы першыя крокі, калі іх няма. Прыклад рэалізацыі мары, дасягнення поспеху—выпускніца СШ №3 у 2006-м Дзіяна Мацук. Пра сакрэты свайго эверэсту расказала на сустрэчы з вучнямі СШ №3. 
 
Дзіяна—сцюардэса, ці па-іншаму бортправадніца самалёта. На першы погляд прафесія можа падацца простай. Насамрэч прайсці адбор і працаваць у гэтым рэчышчы—складана. І не толькі з псіхалагічнага ракурсу. У народзе трапна жартуюць: баюся не лётаць, а падаць. Дзяўчына расказвае, што катарскія авіялініі, рэйсы якіх суправаджае, вельмі бяспечныя. За ўвесь час іх дзеяння—ніводнай катастрофы. Першае правіла ў авіяцыі—дасканалае веданне менавіта міжнароднай англійскай мовы, якую ў школе вучыла пад кіраўніцтвам прафесіянала Галіны Урбановіч, і, відаць, тады не магла меркаваць, што гэтая мова стане для яе амаль першаснай. З маленства марыла пра настаўніцтва, таму і пайшла на лінгвіста ў Віцебскі ўніверсітэт. Як закончыла, практыкавалася ў школе. Пасля водпуску ў Егіпце зразумела, што жадае ператварыць жыццё ў казку. І не шукала, седзячы ў акне, прынца на белым кані. Таму і не прыйшлося скардзіцца, што конь прыскакаў, а прынца ўсё няма (жарт). Дзіяна акрэсліла перспектыву і стала пераканаўча рухацца да яе. У лабірынтах сусветнага сеціва знайшла сайт катарскай авіякампаніі. Гэтая невялікая краіна Саудаўскай Аравіі з прадстаўніцтвам у Мінску. Здала іспыты ў некалькі тураў: тэсціраванне, сачыненне на неардынарную тэму: як патлумачыць начальніку, што ён не правы, абмеркаванне ў групах меню для рэйса ў Беларусь. Такім чынам, з 60-ці прадстаўнікоў засталося на плыву толькі 10, якія і адправіліся ў Катар. 

Выпускница Миорской СШ №3 Диана Мацук может позавтракать в Токио, а пообедать в Париже—Цікавая прафесія, якая дае магчымасць падарожнічаць па свеце, пагля-дзець шматлікія славутасці і мерапрыемствы. Пабывала на малайзійскай "Формуле-1", у рымскім Калізеі, на самым вялікім жэнеўскім фантане, на тэхаскіх радэо, дзе мужчыны дэманструюць каўбойскія навыкі з быкамі. У Афрыцы пагладзіла ільвяня, у Шры-Ланцы пакаталася на слане, у Тайландзе прымерыла традыцыйнае ўбранне. Убачыла японскі будыйскі храм з золата, сінгапурскі атэль з басейнам на даху, блакітную мячэць у Турцыі… Напэўна, толькі ў нас ёсць магчымасць паснедаць у Токіа, а паабедаць—у Парыжы,—апантана расказвае сцюардэса, дэманструючы на слайдах сябе на фоне цікавай геаграфіі.—Пачынаць было, канечне, няпроста. Нязвыкла, што ў абіходзе толькі англійская мова. Стала сніць англійскія сны, нават з мамай гаварыла часам замежнымі словамі. 

Дзіяна ў авіяцыі 2,5 гады. Цяпер праходзіць трэнінг на борты бізнес-класа. Гэта прэстыжна. Прызнаецца, што самыя прыемныя для яе рэйсы—бліжэй да радзімы. 
Настаўніца Дзіяны—Галіна Урбановіч на прыкладзе госці засведчыла дзецям, што стварыць казку можна сваімі рукамі, уласнымі намаганнямі і імкненнем, таму кожны дзень варта старацца ў вучобе і жыцці. Галіна Аляксандраўна падарыла былой вучаніцы шмат прэзентаў, якія ўдалечы нагадаюць пра родны міёрскі край. Сцюардэса прывезла выкладчыцы сувенірны самалёт—як нязгасны сімвал неба і шчасця. Калектыўнае фота на памяць, шчаслівыя шкаляры, якія зразумелі, што першы крок заўсёды за чалавекам. Ён выбірае і, нібыта каваль, куе ўласнае жыццё, дзе веданне замежнай мовы вельмі неабходнае, хораша спрыяе ўласнаму развіццю і ўпэўненасці.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта